Казюкі па-гарадзенску
4 сакавіка ў Горадні прайшоў фальклёрны кірмаш з нагоды дня сьвятога Казіміра, называны «Казюкамі». На плошчы Савецкай адбываўся гандаль вырабамі народных майстроў, а таксама рыбай, каўбасой ды іншымі прадуктамі, што дадаткова прыцягнула гараджанаў. На вулічнай сцэне гучалі сьпевы, канцэрт адкрылі фальклорныя гурты зь Беласточчыны песьнямі на польскай мове.