Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмія Гедройца — Касьцюкевічу, Бахарэвічу і Федарэнку

абноўлена

Альгерд Бахарэвіч, Павал Касьцюкевіч, Артур Клінаў.
Альгерд Бахарэвіч, Павал Касьцюкевіч, Артур Клінаў.

У Менску прайшла цырымонія прысуджэньня літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Ляўрэатамі сталі Павал Касьцюкевіч, Альгерд Бахарэвіч, Андрэй Федарэнка.

Ляўрэаты:


Першае месца — Павал Касьцюкевіч. «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Узнагарода: грашовы прыз 105 мільёнаў рублёў і пуцёўка ў дом творчасьці на швэдзкім востраве Готланд.

Павал Касцюкевіч заявіў, што частку сваёй грашовай прэміі перадасьць сям'і палітзьняволенага Сяргея Каваленкі.

Другое месца — Альгерд Бахарэвіч. «Малая медычная энцыкляпедыя». Узнагарода за другое месца прадугледжвае месячны побыт ва Ўроцлаве і выданьне кнігі ў Польшчы.

Трэцяе месца — Андрэй Федарэнка. «Мяжа». Узнагарода за трэцяе месца прадугледжвае месячную стыпэндыю ва Ўроцлаве.


У фінал конкурсу выйшлі:


Уладзіслаў Ахроменка. «Тэорыя змовы».
Альгерд Бахарэвіч. «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча».
Павал Касьцюкевіч. «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».
Артур Клінаў. «Шалом: ваенны раман».
Аляксандр Лукашук. «Сьлед матылька. Освальд у Менску».
Андрэй Федарэнка. «Мяжа».

Кнігі Альгерда Бахарэвіча і Аляксандра Лукашука выдадзеныя летась у сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе».

Прэмія Гедройца. Зварот Аляксандра Лукашука
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:35 0:00
Наўпроставы лінк

Пасол Польшчы Лешак Шарэпка не прыехаў на ўручэньне прэміі Ежы Гедройца


Замест яго выступіў часовы павераны Рэспублікі Польшча ў Беларусі Вітальд Юраш. Ён, у прыватнасьці сказаў, што тое, што ўсе паслы ЭЗ усьлед за польскім паслом пакінулі Беларусь, сьведчыць, што тут сапраўды ёсьць праблемы: «Спадчына Гедройца ў тым, што нам не абыякава тое, што адбываецца сёньня ў Беларусі. І тое, што пасла сёньня ў Беларусі няма, таксама значыць, што нам гэта не абыякава».

ІНТЭРНЭТ-ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ ЦЫРЫМОНІІ (ПОЎНЫ ЗАПІС)


На прэмію, якая сёлета прыдсуджаецца ўпершыню, магла намінавацца любая кніга, выдадзеная цягам 2011 году. Абавязковая ўмова — беларускамоўнасьць.

У журы ўваходзяць пісьменьнікі Уладзімер Арлоў і Барыс Пятровіч, філёзаф Валянцін Акудовіч, крытыкі Людміла Рублеўская і Маргарыта Аляшкевіч, перакладчык і старшыня Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі, дырэктар Польскага інстытуту і Мінску Пётар Казакевіч.

Ганаровы старшыня журы — пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, якога напярэдадні беларускія ўлады папрасілі пакінуць краіну.

34MAG пагутарыў з усімі шасьцю фіналістамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG