Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Ялінка Салаўёва ў беларускамоўнай клясе засталася адна


Ялінка Салаўёва
Ялінка Салаўёва

У адзінай у Магілёве беларускамоўнай клясе засталася вучыцца толькі Ялінка Салаўёва. Двое яе аднаклясьнікаў перайшлі ў іншую школу. Бацькі Ялінкі зазначаюць, што пераход аднаклясьнікаў не зьвязаны з навучальным працэсам і мовай навучаньня.

«Прычыны тут выключна асабістага характару. Пра іх гаварыць ня будзем. Адміністрацыя школы запэўніла, што навучаньне нашай дачкі будзе працягвацца й надалей. Зь ім праблемаў няма. Безумоўна, калі б кляса была з большай колькасьцю вучняў, сыход некаторых зь іх ня быў бы такі балючы для нашай Ялінкі», — зазначае Надзея Салаўёва.

Беларускамоўная кляса знаходзіцца ў школе № 1 Магілёва. Адкрыцьця клясы ў 2010 годзе дамагліся бацькі Ялінкі Салаўёвай. Пасьля непрацяглага навучаньня ў адзіноце да дзяўчынкі далучыліся яшчэ двое дзетак — брат і сястра. Разам яны адвучыліся ўвесь мінулы год і палову гэтага. Цяпер Ялінка Салаўёва каля месяца вучыцца адна ў другой клясе.

Сям’я Салаўёвых просіць дапамогі ў пошуку вучняў у кляс сваёй дачкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG