Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер Тозік прапанаваў увесьці плату за наведваньне паліклінік


На выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя намесьнік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік заявіў, што трэба ўвесьці плату ў памеры 5 тысяч рублёў за наведваньне паліклінікі.

«У сярэднім на аднаго жыхара ў нас прыпадае больш за 13 наведваньняў паліклінік у год, а ў суседніх краінах зусім іншая статыстыка — 6 або 6,5 наведваньня на аднаго жыхара...

Давайце ўвядзем плату ў памеры 5 тысяч рублёў за наведваньне паліклінікі. Нават калі памножыць 5 тысяч рублёў на сярэдні паказчык па колькасьці наведваньняў, то за год выйдзе невялікая сума. Затое кагосьці нават такая сымбалічная плата, магчыма, прымусіць задумацца: а ці на самой справе трэба зьвяртацца ў паліклініку?»

Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду, заслужаны юрыст Беларусі Валер Фадзееў такім чынам пракамэнтаваў прапанову А.Тозіка:

Валер Фадзееў
Валер Фадзееў
«Гэтае пытаньне абмяркоўвалася даволі даўно, яшчэ калі я працаваў судзьдзём, а міністрам аховы здароўя была экс-дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Інэса Драбышэўская. Яны прыехала ў Канстытуцыйны суд і запыталася ў судзьдзяў, як будзе суадносіцца плата за мэдычныя паслугі з артыкулам 45 Асноўнага закону, які гарантуе грамадзянам Беларусі бясплатнае лячэньне ў дзяржаўных мэдычных установах. Тады дамовіліся, што павінны быць усталяваныя крытэрыі: усё, што агульнадаступна — бясплатнае, а некаторыя паслугі, кшталту пратэзаваньня зубоў каштоўнымі матэрыяламі, можа быць платнае. Ну, а браць грошы проста за наведваньне паліклінікі — гэта, безумоўна, супярэчыць Канстытуцыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG