У Народным сакратарыяце Беларускай Народнай Рэспублікі Палута займала пасаду народнага сакратара (па-цяперашняму — міністра) сацыяльнай апекі. Удзельнічала ў адкрыцьці беларускіх дзіцячых прытулкаў і школ.
На загалоўную ролю дакумэнтальна-гульнявой кінастужкі рэжысэр запрасіў гомельскую сяброўку Беларускай асацыяцыі журналістаў Ларысу Шчыракову.
Ларыса: «Мне блізкі і зразумелы вобраз славутай зямлячкі — ураджэнкі Гомелю. Мы нарадзіліся ў адным раёне гораду, на суседніх вуліцах. Я, як і Палута, спачатку настаўнічала, а потым ужо стала грамадзкай актывісткай, журналісткай. Мне вядомая таксама самота моцнай жанчыны, жанчыны-лідэра. Зразумелая і яе зацятасць, адданасьць справе, нават нейкі своеасаблівы фанатызм. За сваю прафэсійную і грамадзкую дзейнасць я таксама зьведала перасьлед з боку ўладаў, але ж, дзякаваць Богу, не такі, які выпаў на долю Палуты».
У 20-я гады Палуту арыштавалі бальшавікі. Потым былі эміграцыя, вяртаньне на радзіму. Бадунова працавала настаўніцай у Навабеліцкай школе, на курсах беларусазнаўства ў Гомелі.
У 1937 годзе энкавэдысты арыштавалі Палуту Бадунову чарговы раз. Спачатку «тройка» асудзіла яе да 10 гадоў папраўча-працоўных лягераў, а праз шэсьць месяцаў — да вышэйшай меры пакараньня. Расстралялі Палуту Бадунову 29 лістапада 1938 году ў Менску.
У дакумэнтальнай кінастужцы Валера Мазынскага здымаюцца таксама грамадзкія актывісты з Гомелю Юры Клімовіч, Зьміцер Карашкоў, Андрусь Цянюта.
Дарэчы, гомельскія дэмакраты адшукалі месца, дзе стаяў бацькоўскі дом Палуты Бадуновай. 25 сакавіка, у Дзень Волі, тут ускладаюць кветкі й запальваюць зьнічы. Дзею на відэа заўсёды здымае журналістка Ларыса Шчыракова.
Актывісты зьвярталіся да гарадзкіх уладаў з просьбай перайменаваць вуліцу баўгарскага камуніста Дзімітрава, на якой жыла Палута Бадунова, у яе гонар. Разам са зваротам было перададзена звыш 200 подпісаў гамяльчан. Аднак гарвыканкам і гарсавет адхілілі прапанову.