Жыхары Курасоўшчыны бароняць паліклініку
Людзі пратэстуюць супраць продажу будынку, дзе месьцілася раённая стаматалягічная паліклініка. Прыватная кампанія «Промстройімпарт» плянуе разьмясьціць у выкупленым памяшканьні платны мэдычны цэнтар, а дзяржаўную паліклініку ўлады пераносяць у аддалены куток Кастрычніцкага раёну Менску. 29 лютага на сустрэчу з жыхарамі прыйшоў толькі ідэоляг Аляксандр Астаповіч і галоўны урач паліклінікі №5 Натальля Марціновіч.