Chicken’s game — гульня хуліганістых амэрыканскіх падлеткаў, папулярная ў 60-я гады. На пустой шашы двое хлопцаў гоняць машыны лоб у лоб. Хто першы адвярнуў — той сhicken, слабак, кураня, хто не адвярнуў — той герой. Ну, а калі абодва не адвярнулі? Тады абодва героі. Пасьмяротна.
Гэтае спаборніцтва, фармалізаванае ў тэрмінах тэорыі гульняў — насамрэч мадэль, матрыца многіх канфліктаў, у тым ліку і міжнародных. Цяперашні канфлікт паміж афіцыйным Менскам і Эўразьвязам — зь іх шэрагу.
Зараз можна шмат разважаць пра тое, чаму Эўразьвяз пашырыў сьпіс неўязных менавіта зараз. Магчыма, не далі плёну патаемныя перамовы, якія апошнія тыдні вялі эўрапейскія эмісары, магчыма, прысуд Сяргею Каваленку быў інтэрпрэтаваны эўрапейцамі, як дэманстрацыя афіцыйнага Менску, што крокі насустрач ён рабіць не зьбіраецца, а мае намер не памяншаць, а павялічваць колькасьць палітвязьняў.
Хаця карані ўсё ж глыбей — у рашэньні Эўразьвязу ўвесьці візавыя санкцыі ў сьнежні 2010 году , пасьля Плошчы-2010. Тым самым Зьвяз паставіў на кон сваю рэпутацыю, пачаў гуляць у сhicken’s game. Тое, што больш чым праз год ня ўсе вязьні выйшлі на волю, уяўляла сабой выклік той самай рэпутацыі. Таму і было вырашана завастрыць сытуацыю.
Таксама можна шмат разважаць, чаму беларускія ўлады вырашылі адказаць менавіта зараз. Хваляў пашырэньня сьпісу неўязных было некалькі, былі і больш маштабныя, цяперашняя была якраз дэманстратыўна абмежаваная. Безумоўна, на рашэньне паўплывалі ўнутраныя і зьнешнія чыньнікі, сярод якіх не апошні — выбарчая кампанія ў Расеі.
Але зараз канфлікт, па меншай меры яго цяперашняя стадыя, разьвіваецца паводле ўласнай лёгікі эскаляцыі: санкцыі — выдаленьне двух паслоў — ад’езд усіх паслоў ЭЗ — ...
А вось што далей — прадказаць цяжка. Старажылы, якія якраз памятаюць тое-сёе, памятаюць, у прыватнасьці, як дружна, салідарна і весела ад’яжджалі эўрапейскія паслы падчас крызісу 1998-1999 гадоў вакол пасольскіх рэзыдэнцый у Драздах.
І як сьціпла вярталіся потым. У рэзыдэнцыі ў іншых месцах. Чаму? Ну шмат прычын было. Як сказаў мне тады адзін з гэтых паслоў: «Мы-та ўсе адсюль можам лёгка ўехаць назаўжды. Але ж Вы разумееце, што ёсьць адна краіна на ўсходзе, чый пасол ніколі ня зьедзе. Таму і мы зьедзем не назаўжды». Але як бы то ні было, сhicken’s game у рэшце рэшт выйграў тады Лукашэнка, першым адвярнуў ня ён. Магчыма, тая і шэраг іншых сытуацый і іх вынікі і сталі прычынай яго высновы пра адсутнасьць у эўрапейскіх палітыкаў «яец», пра што ён казаў Сяргею Дарэнку.
І зараз — момант выпрабаваньня, высьвятленьня, ці мае Лукашэнка рацыю.
Скажу такую крамольную рэч, што калі рашэньне пра санкцыі прымалася ў сьнежні пазалетась, яго падмуркам былі не каштоўнасьці, дакладней, ня толькі яны. Ня толькі, бо краін, дзе парушаюць правы чалавека, шмат, а санкцыі ўводзяць супраць нямногіх. А што яшчэ? Ну, нафты няма, паміж намі кажучы. Але ня гэта галоўнае. Дзейнічаў і такі чыньнік, як Эўропа. Кіруй такі Лукашэнка ў Цэнтральнай Азіі, дык можа яшчэ і хвалілі б, што не такі, як, скажам, Карымаў. А тут Эўропа, белыя, я выбачаюся за непаліткарэктнасьць. Ну і было, відаць, нейкае патаемнае меркаваньне, што з прычыны і адсутнасьці нафты, і эўрапейскага месцазнаходжаньня не вытрымае, паверне руль, што, прынамсі, ужо палітвязьняў-та будзе вымушаны вызваліць. На гэта, паўторым, Эўропа паставіла свой прэстыж.
І зараз ёй першай адвярнуць — згубіць яго. Але і Лукашэнку — таксама. Ужо не ў палітвязьнях справа. Дакладней, у іх у тым сэнсе, што іх лёс — крытэр, але ў двубоі «пацаноў» паводзіны дыктуе выключна сытуацыя, кантэкст двубою. Ёсьць тут і трэці, які радуецца — Расея. Хаця і яна тут ня вольная, ўся яе гісторыя, мэнталітэт, крыкі Пуціна ў Лужніках наконт «Абаронім Расею» — ўсе гэта прымушае яе кінуцца на абарону саюзьніка, якога крыўдзіць супольны вораг. Яна таксама — закладнік сытуацыі. На што, ня выключана, і разьлічваў Лукашэнка, гранічна абвастраючы сытуацыю.
Ну, і на чым жа сэрца супакоіцца? У клясычнай сhicken’s game адзін з сыходаў — гібель абодвух удзельнікаў. Тут такі сыход выключаны, не Карыбскі крызіс усё ж, ваяваць у любым выпадку ня будуць. Але шлях да вырашэньня хаця б праблемы палітвязьняў, здаецца, не спрасьціўся, а ўскладніўся. Не, калі быць упэўненым, што адверне менавіта Лукашэнка, то спрасьціўся. Мала таго, што вызваліць, дык яшчэ і прадэманструе ўсяму сьвету, якое ён кураня. Але менавіта таму можа і ня вызваліць. І тады ўжо будзе пытаньне, чым цяперашняя сытуацыя адрозьніваецца ад той, часоў крызісу з Драздамі, і што набыла Эўропа такога, чаго ў яе не аказалася тады.