Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета плянуюць прыватызаваць БелАЗ, БМЗ, «Бархім» і «Лякафарбу»


Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка.

Урад плянуе ўключыць шэраг прадпрыемстваў Мінпраму і канцэрну «Белнафтахім» у сьпіс тых, што павінны быць прыватызываныя ў 2012 годзе ў межах абавязаньняў Беларусі перад Антыкрызісным фондам ЭўраАзЭС.

Сямашка: «БелАЗ цяпер рыхтуецца да IPO (першай публічнай прапановы акцый кампаніі для продажу — РС), вядуцца перамовы па МАЗе і КАМАЗе».

Прапанаваць свае акцыі для продажу можа і «Беларуськалій». Па словах першага віцэ-прэм’ера паўгоду таму рынкавы кошт «Беларуськалію» складаў 30 мільярдаў даляраў. «А цяпер, можа, і болей, — падкрэсьліў ён. — Калі прыйдуць інвэстары, якія гатовыя заплаціць такую суму, то будзем гаварыць наўпрост, без усялякіх IPO».

У хуткім часе сьпіс прадпрыемстваў для прыватызацыі будзе зацьверджаны і абнародаваны, паведамляе «Інтэрфакс».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG