Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Пефціева на Мальце можна атрымаць 5 гадоў турмы


Уладзімер Пефціеў
Уладзімер Пефціеў

Міністэрства замежных спраў Мальты выдала дырэктыву, у якой ўводзіцца адказнасьць за парушэньне санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі і бізнэсоўца Ўладзімера Пефціева.

Партал Malta Today, які называе Пефціева банкірам Лукашэнкі, паведамляе, што за парушэньне санкцыяў прадугледжаны штраф да 116,468 эўра і турэмнае зьняволеньне да пяці гадоў.

У гэтай астраўной рэспубліцы, якая зьяўляецца чальцом Эўразьвязу, дагэтуль зарэгістраваная фірма Samuel International, якая належыць Уладзімеру Пефціеву і ў якой ён мае пасаду дырэктара па маркетынгу. Паводле парталу Malta Today, да нядаўняга часу Пефціеў меў у Мальце від на жыхарства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG