У панядзелак, 27 лютага, чакаецца заява міністраў замежных спраў краін Эўрапейскага Зьвязу па Беларусі і пашырэньне санкцыяў у дачыненьні да гэтай краіны. Пэтэр Стана, прэс-сакратар камісара Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня Штэфана Фюле, у інтэрвію радыёстанцыі Deutsche Welle патлумачыў, чаму чыноўнікі ЭЗ не спыняюць візытаў у афіцыйны Менск, нягледзячы на пашырэньне санкцыяў.
DW: У лютым у Беларусь езьдзіў адзін з высокапастаўленых прадстаўнікоў Эўракамісіі, кіраўнік дэпартамэнту Ўсходняй Эўропы, Паўднёвага Каўказу і Цэнтральнай Азіі Службы міжнародных сувязяў Гунар Віганд. Пра мэты візыту не гаварылася практычна нічога. Якія канкрэтныя прапановы ён агучыў?
Стана: Галоўнай мэтай яго візыту было аднавіць так званы дыялёг зь беларускім грамадзтвам у справе мадэрнізацыі. Але для гэтага шматлікія рэчы ў Беларусі павінны зьмяніцца, і перш за ўсё, кіруючы рэжым павінен выпусьціць на свабоду палітычных зьняволеных. Пакуль гэтага не адбылося, немагчыма гаварыць аб аднаўленьні нармальных адносін зь Менскам. Эўрапейскі Зьвяз працягвае лічыць, што ў Беларусі павінна быць эўрапейская будучыня і што яна павінна стаць часткай вялікай эўрапейскай сям'і. Мы хацелі б бачыць Беларусь сучаснай дэмакратычнай дзяржавай. Калі немагчыма весьці дыялёг з рэжымам, то мы паспрабуем весьці яго з простымі людзьмі на месцах, з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі.
DW: Эўрапейскія палітыкі рабілі шматлікія спробы ў мінулым наладзіць дыялёг зь дзейнымі ўладамі ў Беларусі, дагэтуль беспасьпяхова. Ці абменьваюцца яны досьведам паміж сабой, каб пазьбегнуць ранейшых памылак?
Стана: Сапраўды, ёсьць цэлая маса палітыкаў і чыноўнікаў Эўрапейскага Зьвязу і краін-чальцоў ЭЗ, якія тым ці іншым чынам зьвязаныя зь Беларусьсю. Яны маюць зносіны паміж сабой. Праблема ў тым, што рэжым ня слухае нас. Менск прымае рашэньні, кіруючыся не жаданьнем зрабіць самае лепшае для ўласнага народа, а зь нейкіх іншых меркаваньняў. Тым самым улады адбіраюць ў грамадзян краіны эўрапейскую пэрспэктыву. Я думаю, што ў бліжэйшы панядзелак, 27 лютага, міністры замежных спраў ЭЗ ясна дадуць зразумець, як эўрапейцы ў далейшым будуць будаваць адносіны зь Беларусьсю, і чаго яны чакаюць ад яе. Перш за ўсё, гаворка ідзе аб захаваньні асноўных правоў чалавека.
DW: Ня так даўно Масква паабяцала мільярдны крэдыт ураду Беларусі і дамовілася зь Менскам аб рэалізацыі буйных сумесных эканамічных праектаў. Як у такіх умовах ЭЗ можа заставацца прывабным партнэрам для Беларусі?
Стана: Я магу толькі сказаць, што лідэр любой дзяржавы можа апынуцца перад выбарам: альбо дзеля дасягненьня кароткатэрміновых мэтаў распрадаць краіну, альбо забясьпечыць сваім грамадзянам добрую будучыню ўнутры эўрапейскай сям'і зь яе дэмакратычнымі каштоўнасьцямі. Вядома, мы прапанавалі рэжыму ў Менску цэлы шэраг ініцыятываў, якія палепшылі б сытуацыю простых людзей, напрыклад, спрашчэньне візавага рэжыму. Але ўлады Беларусі не рэагуюць на гэта. У нас ёсьць прапановы, як рэфармаваць эканоміку краіны і інтэграваць яе ў сусьветны рынак, як дапамагчы яе мадэрнізацыі. Ёсьць магчымасьці для таго, каб у Беларусь прыйшлі з буйнымі крэдытамі Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЕБРР) і Эўрапейскі інвэстыцыйны банк. Я ўпэўнены, што эўрапейская мадэль зьяўляецца больш прывабнай і ўстойлівай, чым любая іншая, якую могуць прапанаваць Беларусі.
DW: Ці ёсьць нейкія ініцыятывы, якія ЭЗ у гэты момант абмяркоўвае з рэжымам у Менску?
Стана: Не, цяпер ня той пэрыяд, калі можна весьці справы, быццам нічога не адбылося. Паколькі рэжым скарачае дэмакратычныя свабоды і саджае людзей за краты з палітычных матываў, нармальнага дыялёгу ня будзе. Але патэнцыял для яго захоўваецца.
DW: Якіх рашэньняў у дачыненьні да Беларусі вы чакаеце ад сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу 27 лютага?
Стана: Я думаю, што санкцыі ў дачыненьні да Беларусі будуць пашыраныя. Перш за ўсё, яны закрануць асобных грамадзян – ім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ. Санкцыі будуць таксама ўведзеныя ў дачыненьні да кампаній, якія тым ці іншым чынам атрымліваюць выгаду ад супрацоўніцтва з рэжымам і ад таго, што ён перасьледуе грамадзян.