Акрамя таго, дрэнныя фінансавыя паказчыкі былі выкліканыя складанымі эканамічнымі ўмовамі і абвастрэньнем канкурэнцыі на розных рынках Эўропы.
Страты Telekom Austria ад апэрацый у 2011 годзе склалі 7,6 мільёна эўра, у той час як год таму быў зафіксаваны прыбытак на 437,9 мільёна эўра. У той жа час пры адсутнасьці валютных ваганьняў (асабліва моцных у Беларусі і краінах паўднёва-ўсходняй Эўропы) даходы вырасьлі б на 0,5 працэнта.
Згодна з прагнозам кампаніі, у 2012 годзе выручка зноў зьменшыцца.
Velcom, падразьдзяленьне Telekom Austria, якое працуе ў Беларусі, страціла з-за крызісу 279 000 000 эўра.
Раней паведамлялася, што праз дэвальвацыю велізарныя страты панесьлі замежныя ўласьнікі беларускіх банкаў. Агульны памер гэтых стратаў ацэньваецца на 490 мільёнаў даляраў.
Тым часам найбуйнейшы мабільны апэратар у Турцыі, кампанія Turkcell Iletisim Hizmetleri AS паведаміла пра падзеньне чыстага прыбытку за чацьверты квартал мінулага году на 9.9%. Паводле кампаніі, асноўнай прычынай гэтага сталі страты на беларускім рынку.
За чацьверты квартал мінулага году кампанія атрымала 331.7 мільёнаў турэцкіх лір чыстага прыбытку ($188.9 мільёнаў). Паводле аналітыкаў, гэта прыбытак склаў бы 437 мільёнаў лір, калі б ня страты ў Беларусі, выкліканыя дэвальвацыяй беларускага рубля
Turkcell кантралюе ў Беларусі мабільнага апэратара BeST.