Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску затрымалі маладафронтаўцаў

абноўлена

21 лютага ў Віцебску на вуліцы Броўкі 21 міліцыянты затрымалі чатырох маладафронтаўцаў (Уладзя Яроменка, Рамана Васільева, Міхаіла Мускага, Зьмітра Крамянецкага), якія ехалі зь Менску на суд над мясцовым актывістам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам, паведамляе прэс-служба БХД.

Як даведалася Віцебская абласная каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, затрыманых даставілі ў РАУС Віцебскага раёну (Маскоўскі праспэкт, 59). Іх павялі на размову з начальнікам РАУС, распавёў ёй па тэлефоне Ўладзь Яроменак.

На затрыманых маладафронтаўцаў склалі пратаколы «за лаянку матам». Супрацоўнікі міліцыі таксама апісалі ўсе іх рэчы, паведаміла Тацяна Севярынец.

17:50 Як паведаміла пазьней Наста Палажанка, над затрыманымі маладафронтаўцамі адбыўся суд, падчас якога яны былі абвінавачаныя ў нецэнзурнай лаянцы. Затрыманыя заявілі пра сваю невінаватасьць і хайдайнічалі пра адваката. Пасьля гэтага суд прыняў рашэньне перанесьці паседжаньне на 22 лютага, 11-ю гадзіну.

Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў РАУС.

18:10 Усіх затрыманых маладафронтаўцаў адпусьцілі да заўтра. Машыну Паўла Сітніка пакінулі з прычыны «падазрэньня ва ўгоне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG