Спадар Левінаў сустрэўся з намесьнікам начальніка віцебскага СІЗА Дубко. Той пацьвердзіў, што Сяргей Каваленка працягвае галадоўку і па-ранейшаму ўтрымліваецца ў адзіночнай камэры.
«Намесьнік начальніка СІЗА па прозьвішчы Дубко сказаў, што Сяргей Каваленка галадоўку не спыніў. І адзначыў, што ў адміністрацыі няма зьвестак пра прымусовае кармленьне актывіста. Я папрасіў пракамэнтаваць відэаролік, які нядаўна зьявіўся ў інтэрнэце — той, дзе паказана, як Сяргей нешта есьць. Калі гэта ўсё насамрэч зьнята ў СІЗА, то зрабіць такое з дапамогай схаванай відэакамэры мог толькі тутэйшы супрацоўнік. Калі гэта не „спэцапэрацыя“, то службовае парушэньне — незаконны распаўсюд унутранай інфармацыі. Спадар Дубко заявіў, што нічога ня ведае, хаця пра ролік яму ўжо казалі», — паведаміў «Свабодзе» Павал Левінаў.
Намесьнік начальніка СІЗА сказаў, што «па стане здароўя Сяргей Каваленка ў судовым працэсе браць удзел зможа».
Аднак жонка зьняволенага Алена Каваленка, якая бачыла мужа 17 лютага, лічыць, што Сяргей у крытычным стане і што яму неадкладна патрабуецца дапамога мэдыкаў.
Сяргей Каваленка знаходзіцца ў СІЗА ад 22 сьнежня.
Галадоўку ён распачаў 19 сьнежня на знак пратэсту супраць зьняволеньня і крымінальнага абвінавачаньня, высунутага супраць яго супрацоўнікамі інспэкцыі па выкананьні пакараньняў.
Каваленку вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня «хатняй хіміі», прысуджанай яму ў 2010 годзе за вывешаны на гарадзкой навагодняй ёлцы бел-чырвона-белы сьцяг.
Суд над Сяргеем Каваленкам мае распачацца 21 лютага ў 10.30 у Першамайскім райсудзе Віцебску.
Працэс будзе весьці судзьдзя Алена Жук.
Каваленку пагражае да трох гадоў турэмнага зьняволеньня.