Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За студзень беспрацоўных паболела на 8,5%


Цэнтар занятасьці ў Баранавічах
Цэнтар занятасьці ў Баранавічах

У Беларусі колькасьць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне, на 1 лютага бягучага году склала 30,6 тыс. чалавек. Як паведамілі БЕЛТА у Нацыянальным статыстычным камітэце, гэта на 11,1% менш, чым год таму, і на 8,5% больш у параўнанні з 1 студзеня 2012 году.

Сярод рэгіёнаў краіны ў студзені больш за ўсё атрымалі статус беспрацоўных ў Гомельскай вобласці (2,9 тыс. чалавек), менш за ўсё ў Менску (1,2 тыс.). Усяго ж у краіне статус беспрацоўных быў прысвоены ў студзені 16,3 тыс. чалавек — 76,1% ад ліку тых, хто звярнуўся па дапамогу ў працаўладкаваньні.

Паводле статыстычных дадзеных, у агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных жанчыны складалі 51,8%, моладзь ва ўзросце да 30 гадоў — 38,4%, сельскія жыхары — 20,8%.

З-за адтоку кадраў за мяжу ў Беларусі ня ўзьнікне вялікіх праблем з беспрацоўем, мяркуе былы міністар працы, сацыёляг Аляксандар Сасноў.

«Ня думаю, што ў хуткім часе ў нас узьнікне праблема з беспрацоўем, нават калі пачнуць развальвацца МАЗы і БелАЗы. Народ проста будзе зьяжджаць з краіны», —заявіў ён.

Паводле экспэрта, адзін з «эўрапейскіх прадстаўнікоў» падзяліўся цікавай інфармацыяй, згодна зь якой у межах Эўразьвязу, паводле ацэнак экспэртаў ЭЗ, працуюць і жывуць каля 1 млн. 300 тыс. беларусаў. "На мой погляд, лічба крыху завышаная. Але, тым ня менш, пэрспэктыва росту адтоку кадраў ёсьць",— падкрэсьліў Сасноў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG