Цыганкоў: Ці сапраўды існуе пагроза таго, што апазыцыя сфарміруе дзьве розныя кампаніі назіраньня на парлямэнцкіх выбарах? Наколькі гэта сур’ёзны нэгатыўны чыньнік? Ці ў гэтым няма нічога страшнага — дзьве розныя кампаніі могуць гэтаксама эфэктыўна маніторыць выбары, як і адзіная аб’яднаная?
Чавусаў: Тыя спрэчкі, якія цяпер вядуцца наконт пэрспэктываў кампаніі назіраньня, вынікаюць з той прынцыповай важнасьці, якую грамадзкі кантроль за выбарамі будзе мець у гэтым палітычным сэзоне. Рэч у тым, што кампанія назіраньня мае, напэўна, найбольшы аб’яднаўчы патэнцыял. Яна можа аб’яднаць як прыхільнікаў байкоту, так і прыхільнікаў розных формаў абмежаванага ўдзелу ў выбарах.
Таму, натуральна, што гэтае пытаньне робіцца такім важным. І зразумела, што няздольнасьць дамовіцца па гэтым пытаньні нанясе вялізарную шкоду апазыцыі ў цэлым. Таму будзем спадзявацца, што прыхільнікі розных поглядаў знойдуць агульную мову. Бо цікавасьць да назіраньня ёсьць ва ўсіх. Прыхільнікі байкоту зацікаўленыя ў кантролі за яўкай, прыхільнікі абмежаванага ўдзелу зацікаўленыя ў вылучэньні ў камісіі, таму ёсьць глеба для агульнага падыходу.
Цыганкоў: Чым тлумачацца існуючыя разыходжаньні? Ці настолькі прынцыпова разыходзяцца палітычныя падыходы, ці, як гэта нярэдка бывае ў апазыцыйных палітыкаў, існуюць проста асабістыя канфлікты?
Чавусаў: Відаць, сапраўды ёсьць моманты, якія выкліканыя пэрсанальнымі разыходжаньнямі. Мы бачым, што ад імя дзьвюх кампаніяў выступаюць былы і дзейны намесьнікі кіраўніка руху «За Свабоду» Віктар Карніенка і Юрась Губарэвіч. Відавочна, што ў іх ёсьць пэрсанальныя разыходжаньні. Але яны накладаюцца на розныя прыярытэты розных структураў.
Вельмі істотна, што сёньняшняя архітэктура назіраньня, кампанія «За справядлівыя выбары» была заснаваная ў 2008 годзе ў іншай палітычнай сытуацыі ўнутры апазыцыі, яна была заснаваная Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі. Цяпер настала патрэба прыстасаваньня сыстэмы палітычнага, партыйнага назіраньня за выбарамі да сёньняшняй сытуацыі ў апазыцыі.
У любым выпадку, без назіраньня выбары не застануцца. Будзе ажыцьцяўляцца кантроль з боку праваабарончых структураў. Але хацелася б, каб палітычныя сілы арганізавалі сваё назіраньне, бо менавіта яны звычайна найбольш актыўна тут працуюць. Таму, спадзяемся, у прыхільнікаў двух падыходаў яшчэ ёсьць час дамовіцца паміж сабой да старту кампаніі.