Цыганкоў: «Моўнай праблемы ў Беларусі не існуе. Гістарычна так склалася, што большая частка насельніцтва не выкарыстоўвае альбо выкарыстоўвае рэдка родную мову», — заявіў 16 лютага на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. Ён ды іншыя чыноўнікі пераконвалі, што дзяржава ўсё робіць дзеля разьвіцьця беларускай мовы, але, маўляў, само насельніцтва ня вельмі гэтым цікавіцца. Ці сапраўды беларускія дзяржаўныя структуры нешта робяць для папулярызацыі беларускай мовы?
Булгакаў: Сэнс гэтых заяваў, безумоўна, ідэалягічны. Беларускія чыноўнікі даюць беларускаму грамадзтву пасланьне, якое можна патлумачыць у сэнсе «все хорошо, прекрасная маркиза». Гэта азначае, што моўнай праблемы, адпаведна палітычных канфліктаў, абмежаваньня правоў беларускамоўнага насельніцтва таксама нібыта няма. Але сама лёгіка палітычнага працэсу ў Беларусі апошніх гадоў адназначна паказвае, што моўная праблематыка — адна з самых вызначальных.
Што тычыцца ўдзелу дзяржавы ў статусе беларускай мовы, то тут пытаньне, сапраўды, неадназначнае. Дзяржава падтрымлівае некаторыя кніжныя выдавецтвы, хаця, як падлічылі экспэрты, мінулы год пры дапамозе дзяржавы выйшла ўсяго некалькі сотняў кніжак на беларускай мове. Гэта аб’ём аднаго буйнога прыватнага заходняга выдавецтва. Але самае галоўнае, што беларуская дзяржава мэтанакіравана тармозіць нізавую актыўнасьць. Зьверху транслюецца пасланьне, нібыта самі беларусы гэтага ня хочуць. Але адначасова рэжым робіць усё, каб нізавая актыўнасьць была немагчымая на нізавым выдавецкім і ўвогуле культурніцкім узроўні.
Цыганкоў: Якое месца займае беларуская мова ў ідэалёгіі сёньняшняй улады? З аднаго боку, і зусім выкінуць яе яны ня хочуць, зь іншага — мова займае нейкае дэкаратыўнае значэньне. Таму Лукашэнка, а ўсьлед за ім і чыноўнікі заяўляюць, што «моўнае пытаньне ў нас вырашанае».
Булгакаў: Можна згадзіцца з беларускімі палітычнымі мужамі. Пытаньне беларускай мовы сапраўды вырашанае — мова канчаткова загнаная ў гета і рэзэрвацыю. Цяперашні рэжым маркіруе месца беларускай мовы ў грамадзтве згодна з каляніяльнымі ўяўленьнямі, грунтуючыся на практыкай культурнага падзелу, якія ў заходняй навуцы называюцца «апартэідам». Гэта значыць — вузкае месца для рэзэрвацыі, дзе беларуская мова асацыюецца з патрыярхальнасьцю, адсталасьцю, абмежаванасьцю, вузкасьцю.
Уласна кажучы, увесь сэнс лукашэнкаўскага кіраваньня палягае ў тым, каб мэтаскіравана падтрымліваць менавіта такі статус беларускай мовы. Бо менавіта ад нацыянальных каштоўнасьцяў сыходзіць палітычная небясьпека цяперашняму рэжыму. Бо авангард змагароў з гэтым рэжымам акурат складаюць людзі нацыянальна неабыякавыя.