Прафсаюзнаму лідэру даведзена, што той падазраецца ў закліках да цэлых краінаў і асобных замежных спажыўцоў байкатаваць беларускія тавары, што падпадае пад артыкулы Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь і пагражае рэальным турэмным тэрмінам — да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
— Спадар Аляксандар, нагода для выкліку ў Генпракуратуру паводле вызначэньня ня можа быць шараговай. Тым больш, што, з вашых словаў, гутарку вёў сам кіраўнік упраўленьня, якое адказвае за пільнаваньне законнасьці ў краіне. Дык у чым вы правініліся?
— Яны былі ўтрох, сярод іх, сапраўды, начальнік Упраўленьня нагляду за выкананьнем прававых актаў Павел Ульянавіч Радыёнаў. Размова цягнулася звыш трох гадзінаў. Мне былі прад’яўленыя раздрукоўкі з канкрэтных сайтаў, дзе я казаў аб тым, што калі і надалей будзе працягвацца палітыка ўціску на незалежныя прафсаюзы, у тым ліку палітыка на зьнішчэньне незалежнага прафсаюзу на «Граніце», які нядаўна быў створаны, то мы не выключаем любыя шляхі абароны інтарэсаў незалежных прафсаюзаў і іх сяброў. Сярод іншага — магчымыя акцыі міжнароднай прафсаюзнай салідарнасьці, якія не выключаюць у тым ліку байкоту беларускіх тавараў. Калі яны прад’явілі мне гэтыя рэчы, я сказаў: канечне, гэта так, але я зыходжу з таго, што ў дадзеным выпадку размова ідзе пра вынік, а прычына заключаецца ў тым, што менавіта беларускія ўлады правакуюць сваёй палітыкай, ужо многа гадоў скіраванай на дыскрэдытацыю незалежных прафсаюзаў (і менавіта гэтая палітыка ў 2007 годзе прывяла да таго, што былі скасаваныя гандлёвыя прэфэрэнцыі) да падобнага фіналу. Канечне, можна абвінавачваць нас, мяне канкрэтна, што ўсё гэта зрабіў менавіта я, але і ў тым выпадку, і ў дадзеным выпадку выключная адказнасьць за магчымыя наступствы і за магчымасьць такіх жорсткіх захадаў з боку міжнароднай прафсаюзнай супольнасьці кладзецца на беларускія ўлады.
— Вы згадалі пра сытуацыю на мікашэвіцкім «Граніце». Магчыма, менавіта пазыцыя БКДП адносна ўмяшаньня дзяржавы ў справы незалежных прафсаюзаў і стала падставай да такой пільнай увагі?
— Я, дарэчы, рубам паставіў пытаньне: вось вы мяне сюды выклікалі і, напэўна, лічыце, што, калі размова ідзе пра беларускае заканадаўства, менавіта вы маеце рацыю. Але чаму вы не запрасілі сюды спадара Сумара? Чаму вы не зьвярнулі ўвагу, што гэты высокі кіраўнік, старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму, прыехаўшы на «Граніт», адназначна заявіў: ня будзе тут ніякага незалежнага прафсаюзу. А гэта наўпроставае парушэньне і Канстытуцыі, і беларускіх законаў, якія гарантуюць свабоду аб’яднаньняў для рабочых. Гэта наўпроставае парушэньне канвэнцый Міжнароднай арганізацыі працы нумар 87 і 98, якія таксама скіраваныя на гарантаваньне свабоды яднаньня рабочых у іх прафэсійныя арганізацыі. Якія, дарэчы, Беларусь таксама ратыфікавала. Таму, канечне, з гэтага гледзішча можна казаць пра тое, што закон дзейнічае толькі ў дачыненьні да незалежных прафсаюзаў і іх прадстаўнікоў, а што тычыцца ўсіх тых, хто і зараз чыніць уціск і на сябраў прафсаюзаў, і на лідэраў, і на чальцоў іх сем’яў, то ніхто на гэта не зьвяртае ўвагі.
— Паводле вашых адчуваньняў, вы іх усё ж пераканалі ці яны засталіся пры сваёй пазыцыі — прадстаўнікоў і абаронцаў дзяржаўных інтарэсаў?
— Яны ўвесь час апэлявалі да двух канкрэтных артыкулаў Крымінальнага кодэксу — гэта артыкулы 361-ты і 369-ты. Трэба сказаць, што гэта досыць сур’ёзныя артыкулы. Прыкладам, артыкул 361-ты, частка 1 — гэта заклік да іншаземных дзяржаваў і міжнародных структураў учыняць у дачыненьні да Беларусі дзеяньні, якія пагражаюць нацыянальнай бясьпецы і г.д. Артыкул 369-ты — гэта дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь. Гэтыя артыкулы дазваляюць прыцягваць да крымінальнай адказнасьці на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Гэта калі коратка і не паглыбляючыся ў нюансы.
— З улікам таго, што беларускае правасудзьдзе асабліва не цырымоніцца з вынясеньнем прысудаў, як вы сябе зьбіраецеся паводзіць?
— Я і ўчора ў Генпракуратуры казаў, і сёньня магу паўтарыць. Я нічога супрацьзаконнага не рабіў і не зьбіраюся рабіць. Я і раней, і зараз зьвяртаю ўвагу беларускіх уладаў на тое, што трэба неадкладна спыняць сваю палітыку, скіраваную на зьнішчэньне незалежнага прафсаюзнага руху ў краіне. Толькі ў гэтым выпадку пагроза любых дзеяньняў з боку міжнароднай супольнасьці (у тым ліку з боку міжнародных прафсаюзных арганізацый) будзе зьмяншацца. А ўрэшце і зьнікне наогул. Я ўчора казаў пра гэта: ужо сам факт, што я тут знаходжуся, — гэта сур’ёзны сыгнал і для Міжнароднай арганізацыі працы, і для Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў, каб ступень рызыкі, што такія наступствы могуць адбыцца — прынамсі з боку міжнароднага прафсаюзнага руху — павялічылася. Ніхто гэта па-іншаму трактаваць ня будзе. То бок, мяне выклікалі, папярэдзілі і распавялі пра тое, што мне пагражае ў пляне крымінальнай адказнасьці... Я магу маўчаць ад гэтага моманту абсалютна, але ступень пагрозаў, узровень пагрозаў для беларускіх уладаў з боку міжнароднай супольнасьці, шэрагу нацыянальных прафцэнтраў не зьмяншаецца. Таму што яны самі могуць прымаць рашэньні, абсалютна не беручы да ўвагі ніякія аргумэнты афіцыйнага Менску. Бо насамрэч яны цудоўна разумеюць, што такое Беларусь, што ў ёй адбываецца і ў якім стане сёньня тут знаходзяцца незалежныя прафсаюзы.
— Міжнародныя прафсаюзныя структуры праінфармаваныя адносна вашага выкліку ў Генпракуратуру?
— Мы ўжо падрыхтавалі ліст, і сёньня ці заўтра ён, канечне, пойдзе па канкрэтных адрасах. Перадусім гэта Міжнародная арганізацыя працы, Камітэт па нормах і стандартах — дарэчы, галоўны ў структуры МАП камітэт. Менавіта ў ім апошнія 12 гадоў запар разглядаецца справа № 20/90 у дачыненьні да сыстэматычнага парушэннья правоў прафсаюзаў у Беларусі. Канечне ж, пойдзе інфармацыя ў Міжнародную канфэдэрацыю прафсаюзаў, будуць праінфармаваныя ўсе нашы партнэры. А ў нас іх надзвычай многа. У тым ліку ў Эўропе вельмі шмат нацыянальных прафцэнтраў, якія, гэтак жа як і мы, зьяўляюцца чальцамі Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў, зь якімі мы маем вельмі цесныя стасункі і ў апошнія гады ажыцьцяўляем супрацоўніцтва.

Выключная адказнасьць за магчымыя наступствы і за магчымасьць такіх жорсткіх захадаў з боку міжнароднай прафсаюзнай супольнасьці кладзецца на беларускія ўлады.

Я ўчора казаў пра гэта: ужо сам факт, што я тут знаходжуся, — гэта сур’ёзны сыгнал…