Шацікава змагаецца супраць пастарунку
Магілёўская праваабаронца Крысьціна Шацікава заяўляе, што апорны пункт міліцыі стварае жыхарам дома перашкоды для камфортнага жыцьця. Па вечарам зь яго чуецца мат, лаянка й скрыгат мэталёвых дзьвярэй закратаванага памяшканьня, у якім ўтрымліваюць міліцыянты дастаўленых у пастарунак людзей.