Мастацтвазнаўца і культуроляг Сяргей Харэўскі ў інтэрвію «Свабодзе» заявіў, што «ўсё, што было вартага ў гэтым будынку, што было аўтэнтычным і ацалелым, было ў адначасьсе зруйнавана». Ён лічыць, што гэтай справай павінны займацца Дзяржкантроль і пракуратура.
«Фасад быў зьнішчаны пасьля вайны. І ўсё, што было аўтэнтычнага на наш час і да нашых дзён ацалела, гэта менавіта сцэнічная каробка і грымёркі, там жа былі цікавыя розныя тэхналягічныя рашэньні. У сярэдзіне сьцен вэнтыляцыйныя адтуліны, галасьнікі, розныя дэталі, якія адлюстроўвалі дасягненьні ў галіне тэатрабудаўніцтва канца 19-га стагодзьдзя. Гэта ўжо будзе на сто адсоткаў навабуд. А ўлічваючы, што ў нас няма добрых адмыслоўцаў, няма будаўнікоў належнай кваліфікацыі на дзяржпрадпрыемствах, гэта будзе нізкаякасная падробка зь нізкаякасных, самых танных айчынных матэрыялаў і зроблена некваліфікаванымі работнікамі. Так што можна назаўжды разьвітацца з той акустыкай, духам тэатру, які існаваў. У прынцыпе, гэты выпадак адлюстроўвае наогул стаўленьне да ўсёй нашай спадчыны.»
Архітэктар праекту Раіса Рымашэўская сьцьвярджае, што сьцены было неабходна дэмантаваць, інакш пры працах мог абрынуцца будынак. «Узьнікла вельмі сур’ёзная сытуацыя, ня вырашыўшы якую, мы маглі б паставіць пад пагрозу ўвесь праект. Гістарычны пласт будынка мы максімальна захоўваем,» — кажа яна.