Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 лютага пачнецца суд над Сяргеем Каваленкам


Зь Першамайскага райсуду Віцебску паведамілі, што дзеля разбору крымінальнай справы С. Каваленкі заплянаваныя прынамсі чатыры пасяджэньні — 21, 22, 23 і 24 лютага. Паводле адваката, С. Каваленка і пасьля прымусовага харчаваньня не спыніў галадоўку.

Пачатак працэсу ў 10.30, судзьдзя Алена Жук.

Дату суду над віцебскім сябрам КХП БНФ назвалі адвакату Пятру Каваленку, цёзку па прозьвішчы яго падабароннага. Ён распавёў жонцы Сяргея Каваленкі, што той па-ранейшаму трымае галадоўку пратэсту, распачатую 19 сьнежня.

З 22 сьнежня Сяргея Каваленку трымаюць і віцебскім СІЗА. Яго вінавацяць паводле артыкулу 415 Крымінальнага Кодэксу «Ухіленьне ад адбываньня пакараньня». Крымінальную справу супраць яго ініцыявалі супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспэкцыі. Яны настойваюць, што Сяргей Каваленка неаднойчы парушыў рэжым адбываньня ўмоўнага пакараньня — «хатняй хіміі», прысуджанай яму за тое, што 7 студзеня 2010 году ён вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG