Цыганкоў: Ці зьяўляюцца супрацоўнікі сілавых структураў той катэгорыяй грамадзянаў, заробкі якіх неабходна павялічваць у першую чаргу?
Грыб: Даходы ў супрацоўнікаў сілавых структураў зараз вельмі малыя. Нядаўна публікавалася, што лейтэнант пасьля заканчэньня васковай вучэльні атрымае каля 2-2,5 мільёна рублёў. Звычайныя міліцыянты ў чыне маёра, не супрацоўнікі спэцыяльных войскаў, атрымліваюць каля 2,5 мільёна.
А ў суседзяў тым часам Пуцін гарантуе вайсковаму лейтэнанту 50 тысяч расейскіх рублёў. Гэта 1600 даляраў, а ў нас — 250 даляраў. Аб’явілі, што ў Менску сярэдні заробак — 3,8 мільёна. Дык лейтэнант атрымае толькі палову ад сярэдняга заробку, генэрал на пэнсіі атрымае палову сярэдняга заробку.
Але ж гэта ня лёгкая служба. Дзень і ноч, часам без выходных, час не лімітаваны. Натуральна, трэба павышаць ім заробкі.
Цыганкоў: Лукашэнка таксама заявіў, што накіраваў ліст прэзыдэнту Расеі Мядзьведзеву «пра неабходнасьць пошуку для беларускіх вайскоўцаў дадатковых сродкаў за кошт розных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Расеі. І ён паабяцаў дапамагчы ў гэтым пляне». Як вы ставіцеся да ідэі, што іншая краіна будзе плаціць грошы беларускім вайскоўцам?
Грыб: Цалкам адмоўна. Народ кажа — «хто плаціць, той замаўляе музыку», «хто плаціць, той і танчыць». Калі нашых вайскоўцаў будзе ўтрымліваць суседняя дзяржава, то яна будзе імі і камандаваць. Я ня ведаю выпадкаў, каб адна краіна брала на сябе частку ўтрыманьня Ўзброеных сілаў іншай краіны.
Увогуле, мне здаецца, беларускае кіраўніцтва вельмі занепакоенае, бо няма ніякай чаргі ахвотных ісьці працаваць у войска і сілавыя структуры. А калі Расея прапануе прывабныя заробкі для беларускіх адмыслоўцаў, то цалкам магчыма, што яны пойдуць служыць туды. Пытаньні грамадзянства тут вельмі хутка вырашаецца пры адпаведным жаданьні Масквы. А хто тут будзе служыць? Гэта вельмі небясьпечна.