Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іваноў: «Каваленка належыць да плеяды палітвязьняў»


Пётар Іваноў
Пётар Іваноў

Госьць Свабоды – удзельнік акцыяў у падтрымку зьняволенага ў Віцебску Сяргея Каваленкі, грамадзянін Расеі, сябар партыі «Адзіная Расея» і актывіст кампаніі «Гавары праўду» Пётар Іваноў.

Бушлякоў: На мінулым тыдні вас аштрафавалі – фармальна за брыдкаслоўе, якое нібыта пачулі міліцыянты. Вы ж назвалі сапраўднай прычынаю перасьледу тое, што распаўсюджвалі ўлёткі ў падтрымку зьняволенага Сяргея Каваленкі. Якія матывы вашай салідарнасьці з Каваленкам – вы лічыце яго сваім паплечнікам ці проста паўсталі супраць несправядлівасьці?

Іваноў: Я лічу, што Сяргей Каваленка таксама належыць да той плеяды палітвязьняў, якія, на жаль і на сорам, ёсьць у Беларусі ў даволі вялікай колькасьці. Такіх як Статкевіч, Саньнікаў ды іншыя. Я і за іх улёткі наклейваў і гатовы адстойваць іх свабоду. Мне сорамна за тое, што ўлада настолькі недальнабачна паводзіцца са сваімі суграмадзянамі.

Сяргей Каваленка мне сымпатычны тым, што ён мае свае погляды. Ці сыходзяцца яны з маімі ці не – гэта ўжо другое пытаньне. Ён мае мужнасьць адстойваць свае погляды.

Бушлякоў: Нашая віцебская карэспандэнтка, перадаючы на мінулым тыдні пра суд над вамі, расказала, што вы адначасна сябар партыі «Адзіная Расея» і актывіст кампаніі «Гавары праўду». Ці няма тут ніякіх ідэалягічных супярэчнасьцяў?

Іваноў: Дадам да сказанага, што я ініцыятар больш шырокага і глыбокага, на маю думку, праекту «Сумленная ўлада». Яшчэ летась я распрацаваў статут міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «Сумленная ўлада». Цяпер справа за тым, каб гэтае аб'яднаньне стварыць. «Гавары праўду» – гэта не палітычная плятформа. Гэта хутчэй сацыяльная, грамадзянская плятформа. Гаварыць праўду ніколі ня сорамна. А вось «Сумленная ўлада» – гэта чыста палітычная плятформа. Зь іншага боку, я вельмі хваравіта стаўлюся да пытаньня распаду Расеі. Бо гэта будзе непазьбежная грамадзянская вайна.

Цалкам гутарку можна слухаць тут:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:10:51 0:00
Наўпроставы лінк
  • 16x9 Image

    Юрась Бушлякоў

    Нарадзіўся у 1973 годзе ў Менску. Беларускі мовазнаўца. Кандыдат філялягічных навук. Ад пачатку 2000-х гг. супрацоўнік Беларускае службы Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG