У кастрычніку 2011 года Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі Камітэт прызналі Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча палітычнымі зьняволенымі
Тацяна Францкевіч выхоўвала сына адна. Калі яны з мужам разьвяліся, Сашу было 6 гадоў, а потым бацька загінуў у аўтамабільнай катастрофе. У маці ніколі не было праблем з Сашам. Спадарыня Тацяна кажа, што сын заўсёды вельмі добра вучыўся:
«Асабліва лёгка яму даваліся такія прадметы, як матэматыка і праграмаваньне. Ён шмат чытаў, прычым, я не прымушала чытаць. Урокі таксама рабіў самастойна. Удзельнічаў у алімпіядах, а па матэматыцы і праграмаваньню займаў заўсёды першыя месцы. Спачатку вучыўся ў школе з ухілам паглыбленага вывучэньня ангельскай і нямецкай мовы, а ў 10 — 11 клясах перайшоў у ліцэй, там быў факультэт праграмаваньня».
Школьная сяброўка Аляксандра Францкевіча Наста распавяла:
«Саша ўжо тады вельмі прыемна выдзяляўся на фоне астатніх. Ён вельмі шмат чытаў, сур’ёзна захапляўся гісторыяй, фантастыкай. Заўсёды ў яго быў своеасаблівы пункт гледжаньня. Зь мі было вельмі цікава спрачацца, таму што ягоныя меркаваньні былі аб’ектыўныя. Ад яго можна было даведацца шмат новага і цікавага. І чаго б ні тычылася размова, яму заўсёды трэба было дакапацца менавіта да ісьціны пытаньня і спрачацца па сутнасьці пытаньня».
Пасьля заканчэньня ліцэя Аляксандар хацеў працягнуць вучобу ў адным з унівэрсытэтаў Баўгарыі, але атрымаць бясплатны грант не ўдалося, распавяла маці спадарыня Тацяна:
«Прыйшоў адказ, што яго возьмуць толькі пры ўмове, што напалову мы будзем самі аплачваць. Мы зь ім вырашылі, што не пацягнем, грошай у нас ня хопіць. І Саша пайшоў працаваць. Спачатку працаваў праграмістам у адной камэрцыйнай фірме ў Наваполацку».
Аднак у Наваполацку заробкі не вялікія, і Аляксандар вырашыў пераехаць у Менск. Самастойна знайшоў добрую працу, зьняў кватэру, матэрыяльна дапамагаў маці, якая гадавала яго адна:
«Калегі на працы яго цэняць, і дагэтуль падтрымліваюць мяне, кажуць, што Саша вельмі разумны, талковы праграміст. І дагэтуль за ім захоўваецца працоўнае месца ў камэрцыйнай фірме. Гэта, канечне, вялікая падтрымка зь іх боку».
Былы палітвязень Павал Вінаградаў адбываў пакараньне ў Івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы» разам з Аляксандрам Францкевічам:
«Ён даволі самастойны хлопец. Сам родам з Наваполацку, пераехаў у Менск, уладкаваўся на працу, здымаў кватэру, дапамагаў яшчэ сваім сябрам-анархістам. Хлопец ён вельмі адукаваны і вельмі начытаны, і хоць чытае ён літаратуру кшталту Маркса і Энгельса, „Капіталу“ і Крапоткіна, падобных аўтараў, якіх я не зусім падтрымліваю. Але ён стварае ўражаньне разумнага і начытанага хлопца. Да таго ж, ён працаваў праграмістам, рабіў гульні для „ай-фонаў“, таму чалавек ён далёка ня дурны».
Захапіўся ідэямі анархістаў Аляксандар ужо ў Менску, кажа маці спадарыня Тацяна:
«Саша пачынаў у „Анты-фа“ — такая арганізацыя ёсьць у Наваполацку, якая змагаецца з нацыстамі. У нас у горадзе таксама вялікая арганізацыя нацыстаў. І ён неяк зь імі сутыкнуўся і паставіў мэту: не павінна быць такой арганізацыі ў Беларусі. Ну а наконт анархістаў — гэта ўжо калі ён пераехаў у Менск. Зьявіліся сябры, якія прытрымліваюцца такіх поглядаў. Але я ня думаю, што гэта дрэнныя хлопцы. Зь кім я не размаўляла — гэта вельмі разумныя, талковыя хлопцы».
Затрымалі Аляксандра Францкевіча ў верасьні 2010 года па справе анархістаў. Спачатку Францкевіча абвінавачвалі толькі ў тым, што здымаў на відэа напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску. А 14 лютага 2011 года яму вынесьлі новае абвінавачаньне: там быў і салігорскі напад, і напад будынак ізалятара на Акрэсьціна, і ўдзел у акцыі пратэсту каля будынку Генэральнага штабу, і напад на амбасаду Расеі. Асудзілі Францкевіча разам зь Мікалаем Дзядком і Ігарам Аліневічам. Да таго, як праграміста, яго абвінавацілі яшчэ і ў «кампутарным сабатажы» і «распрацоўцы, выкарыстаньні ці распаўсюдзе шкодных праграм».
Былы сядзелец «Ваўчыных нораў» Павал Вінаградаў, які пасябраваў з Францкевічам у калёніі, і вельмі шмат размаўляў зь ім за кратамі, кажа, што гвалтоўных дзеяньняў каля Расейскай амбасады і Генштабу Францкевіч не рабіў:
«Канкрэтна Францкевіч здымаў на відэа, як два ягоных сябрука кінулі фаер у салігорскі апорны пункт. А не магу сказаць, што я падтрымліваю такія мэтады барацьбы, але тое, што за здымкі гэтага дзеяньня яму далі 3,5 гады, прысуд яму справядлівым я не лічу. Хаця, зноў жа, паўтаруся, гэтыя мэтады барацьбы я не падтрымліваю».
Сяброўка Аляксандра Наста таксама перакананая, што ён не рабіў усяго таго, у чым хлопца абвінавацілі:
«У яго была і цяпер засталася такая якасьць — ён заўсёды быў вельмі справядлівым. Магчыма, гэта можна назваць юнацкім максымалізмам, але гэтая рыса захавалася ў яго. Яму было вельмі важна абараніць свой пункт погляду, прыслухацца да чужога меркаваньня, выказаць сваё і дайсьці да ісьціны».
Анархісты і ў Менску, і ў іншых гарадах Беларусі правялі шмат акцый па раздачы ежы бяздомным, якія называліся «Ежа замест бомбаў», а таксама зьбіралі адзеньне для маламаёмых. Дарэчы, у Менску, у Міхайлаўскім сквэры міліцыянты гэтыя акцыі ўзімку 2010 года жорстка разганялі. Францкевіч ладзіў такія акцыі ў Наваполацку, распавяла ягоная маці спадарыня Тацяна:
«Саша са сваімі сябрамі наладжвалі ў горадзе бясплатную раздачу ежы для бяздомных і пэнсіянэраў. Самі варылі кашу, ішлі на плошчу і раздавалі людзям. Яны арганізоўвалі кірмаш па абмену і раздачы вопраткі бедным бясплатна. Езьдзілі ў дзіцячы дом, вазілі дзецям цукеркі, цацкі, алоўкі».
Двойчы ў Івацэвіцкай калёніі Аляксандра Францкевіча прымушалі пісаць прашэньні аб памілаваньне, але ён адмовіўся. Трымаецца за кратамі годна, цьвёрда, кажа сяброўка Наста:
«Я вельмі захапляюся ягоным характарам. Лісты ад яго заўсёды бадзёрыя, ён не губляе інтарэсу да падзеяў, якія адбываюцца тут, на волі. Ён піша, што і з таго жыцьця, якое адбываецца за кратамі, ён таксама даведаўся шмат новага. І гэты досьвед вельмі каштоўны і важны для яго таксама».
ЯЎГЕН ВАСЬКОВІЧ ПАРТРЭТ НА ФОНЕ КРАТАЎ
СЯРГЕЙ КАВАЛЕНКА ПАРТРЭТ НА ФОНЕ КРАТАЎ
УСЕ ПАРТРЭТЫ НА ФОНЕ КРАТАЎ

Саша са сваімі сябрамі наладжвалі ў горадзе бясплатную раздачу ежы для бяздомных і пэнсіянэраў

У яго была і цяпер засталася такая якасьць — ён заўсёды быў вельмі справядлівым. Магчыма, гэта можна назваць юнацкім максымалізмам