«Мы спадзяемся, што, убачыўшы відэа, украінцы зацікавяцца, за што менавіта асуджаны той ці іншы беларускі палітык ці актывіст, пра якога ідзе размова ў відэазвароце. Думаем, некаторыя з украінцаў пасьля прагляду відэа захочуць неяк падтрымаць гэтых палітвязьняў, напрыклад, напісаць ім ліста. Кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязьняў пастаянна праходзяць у Эўропе. У гэтым сэнсе Ўкраіна не такая актыўная. Гэта, вядома ж, тлумачыцца адсутнасьцю на дадзены момант дэмакратыі і ў самой Украіне. Але калі ў турмах працягваюць заставацца такія нашыя даўнія сябры, як Зьміцер Дашкевіч, мы ня можам застацца ўбаку ад іх падтрымкі ў межах тых магчымасьцяў, якія ў нас ёсьць», — кажа каардынатар Цэнтра «Супрацоўніцтва бязь межаў» Ігар Гузь.
Зь першым зваротам выступіў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны.
Зь першым зваротам выступіў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны.