Алену Каваленку затрымалі ўвечары 25 студзеня за ўлёткі, якія зьявіліся ў горадзе на знак падтрымкі яе мужа.
Алену і яе сваячку Крысьціну, якую таксама затрымалі, у Першамайскім РАУС абшукалі і дапыталі.
«Верагодна, супрацоўнікі міліцыі неяк адсачылі, што ў пад’ездах — на адмысловых дошках аб’яваў, якія ёсьць у ліфце — зьявіліся ўлёткі зь інфармацыяй пра Сяргея. Мы зразумелі, што нас пільнуюць нейкія людзі ў цывільным. Потым адзін зь іх падышоў, назваўся прозьвішчам Лукашэнка і загадаў паказаць нашы рэчы. Мы адмовіліся. Другі чалавек у цывільным, які сябе не назваў, без дазволу здымаў нас мабільным тэлефонам. Урэшце яны выклікалі міліцэйскую машыну, якую давялося досыць доўга чакаць на холадзе.
Потым, у міліцыі, яшчэ з гадзіну мы чакалі, пакуль зьявіцца супрацоўніца-жанчына, каб нас абшукаць. Увесь гэты час я паўтарала, што мяне чакае дома грудное дзіця, паказвала запіс у пашпарце — што маёй дачцэ ўсяго паўгоду. Але міліцыянты не прысьпешыліся. Дадому я трапіла ў гадзіну ночы. Дачку сваякі са сьлязьмі, але паклалі спаць. А старэйшы сын мяне чакаў —баяўся, што я не вярнуся», — апавяла Алена Каваленка.
Улётак у Алены і Крысьціны Каваленак супрацоўнікі міліцыі не зайшлі. Тады адзін з супрацоўнікаў РАУСу дастаў з кішэні газэту «Витебский курьер» і прапанаваў запісаць у пратаколе, што яна была ў затрыманых. Алена Каваленка кажа, што тут яны катэгарычна запратэставалі:
«Няйначай, міліцыянты проста ня ведалі, у чым бы нас абвінаваціць. І, відаць, хацелі прыпісаць нам распаўсюд гэтай газэты. Але я заявіла, што мы не маем да яе ніякага дачыненьня. Увогуле хачу адзначыць, што супрацоўнікі міліцыі ставіліся да нас вельмі нядобразычліва: даведаўшыся, што я жонка Сяргея Каваленкі, адзін зь іх груба так сказаў: «А ён будзе сядзець!»
З 22 сьнежня Сяргей Каваленка знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 415. Сябра КХП БНФ вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага за тое, што ён вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы. Ва ўлётках, якія распаўсюджваюцца ў Віцебску, землякоў заклікаюць да салідарнасьці з актывістам, які ўжо амаль 40 дзён трымае галадоўку пратэсту.