Апошні раз мы бачыліся ў канцы 2008 года ў Нью-Ёрку. Езьдзілі разам у Саўт-Рывэр паглядзець на помнік змагарам за Беларусь. Потым я паказаў яму мост Касьцюшкі, і ён, ня гледзячы на холад і золь, адразу ўзяўся яго маляваць. Потым была ягоная цудоўная выстава ў саборы сьвятога Кірылы Тураўскага, якая выклікала ва ўсіх прыліў радасьці і добрых пачуцьцяў.
У Фронце было шмат мастакоў — патрыётаў і працаўнікоў на беларускай ніве свабоды і незалежнасьці. Гэта і Яўген Шатохін, і Яўген Кулік, і Ўладзімер Крукоўскі, і Мікола Купава, і Аляксей Марачкін, і Лявон Бартлаў, і Алесь Шатэрнік, і Лявон Талбузін, і Яўген Шунэйка, і Віктар Маркавец, і Яўген Варанішча, і Хведар Ладуцька, і студэнты Мастацкай вучэльні. Бальшыня гэтых мастакоў былі ў Сойме БНФ, стваралі сьветлае аблічча Фронту. Памятаю злосныя выступы камуністаў у Вярхоўным Савеце, якія шыпелі ў наш бок: «Эти искусствоведы», «эти кандидаты искусствоведения» і г. д. І вось калі пра гэта мы ўспаміналі на выставе Яўгена Шатохіна ў Нью-Ёрку, устае наш «аксакал», 90-гадовы Антон Шукелойць, і кажа: «А ведаеце што: 200 гадоў за незалежнасьць Беларусі змагаліся паўстанцы і стрыкт-палітыкі, якія былі прафэсіяналамі, падрыхтаванымі дзеля такой справы. І ў іх не атрымалася, скончылі на шыбеніцах, у турмах ды расейскім ГУЛАГу. І тут зьявіўся Народны Фронт — не прафэсіяналы, творчыя людзі, навукоўцы, мастакі. І ў іх якраз і атрымалася — здабылі незалежнасьць Беларусі. От як бывае.»
У Народным Фронце Яўген Сяргеевіч Шатохін быў адным з моцных адраджэнцаў, з высокім сумленьнем і яснай пазыцыяй. Яго нязьменна выбіралі ў Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Там, дзе быў Шатохін, там была Беларусь: ці то ў Францыі, ці то на пленэры ў беларускай вёсцы пад Полацкам. Калі бачна было дзе ў вёсцы, пры дарозе ці ў полі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг на мачце, — ведайце: там малюе Яўген Шатохін. І чхаць яму было на ўсялякіх мазаічных ды вусатых узурпатараў. Іншыя, «мудрыя», падыходзілі, маўляў, так ды гэтак, ды мы «за», ды трэба асьцярожна, ды лепш схаваць, ды не дражніць і г. д. На гэта быў адказ: «Хто падымае сьцяг, той набывае сілу. Вы яго не паднялі — вам і страшна.»
Залатыя словы. У Нью-Ёрку мы шмат марылі, гаварылі аб тым, як спаткаемся ў вольнай Беларусі, куды паедзем і што тады зробім... Ужо не спаткаемся. На вялікі жаль. Жыцьцё аказалася закароткім.
Яўген Шатохін — гэта адзін з тых выдатных мастакоў, які адлюстраваў абліччы нацыі. Яго партрэты беларусаў, зробленыя алоўкам з натуры, стварылі цэлую галерэю мастацкіх вобразаў і тыпажоў нашай зямлі, вобразаў, у якіх адбілася вечнасьць народа. Такі быў дух таленту мастака.
Мала хто ведаў, што Яўген вельмі любіў фатаграфаваць і здымаў спэцыяльна дзеля стварэньня фота-карцін. Ён прыслаў мне мноства сваіх фатаграфіяў з Чарнобыльскай зоны, адзначаных глыбокім пранікненьнем у сутнасьць трагедыі народа і зробленых з высокім густам знаўцы законаў мастацкага хараства. Мяне так узрушылі тыя фота-карціны, што я напісаў цэлую навэлу на тэму яго творчасьці — «Раздумленьне над страчаным хараством». Думаў зрабіць яму прыемны сюрпрыз. Я спазьніўся. Шкода. Ягоны карабель, на якім ён прыплыў да Беларусі, адляцеў у космас, у Вечны Шлях, пакінуўшы нам шчымленьне і вобраз адданасьці несьмяротнай Айчыне.
Кожны раз, едучы ў Францыю (дзе ён маляваў і пісаў карціны) і вяртаючыся з Францыі ў Беларусь, Яўген заяжджаў да нас з Галяй у Варшаву, верны наш прыхільнік і сьветлы чалавек. Хай плыве яго карабель па хвалях Прыпяці, бачны відушчым, пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, напінаючы белыя ветразі. Хай сьведчыць аб сэнсоўна пражытым жыцьці, аб Бацькаўшчыне і харастве.