Як у Беларусі рэагуюць на высновы гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі? Ці будуць і надалей беларускія ўлады працягваць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці — альбо магчымая новая лібэралізацыя?
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 19 сьнежня 2010 году зьнішчылі надзеі на дэмакратычны прагрэс у гэтай краіне, гаворыцца ў справаздачы Human Rights Watch са спасылкай на экспэртнае заключэньне Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. Жорсткія абмежаваньні супраць свабоды аб’яднаньняў, сходаў і прэсы застаюцца ў сіле, а ўзровень рэпрэсіяў — беспрэцэдэнтны, падсумоўваюць аўтары справаздачы леташнія падзеі ў Беларусі.
Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак лічыць, што чарговыя высновы міжнародных праваабаронцаў ня моцна зьменяць стаўленьне да Беларусі ў сьвеце, бо гэта «неабходная канстатацыя існуючых фактаў».
«Перад 19 сьнежня 2010 году мы насамрэч бачылі 2–2,5 года пэўнага прагрэсу з правамі чалавека, відавочнага зьмяншэньня ўзроўню рэпрэсіяў, што мы і адзначалі ў сваіх матэрыялах. А потым водападзелам сталі падзеі 19 сьнежня, тое, што адбылося падчас разгону акцыі. І ўзровень рэпрэсіяў рознага кшталту, якія пачаліся, — такога ўзроўню рэпрэсіяў наша краіна ў найноўшай гісторыі, у гісторыі незалежнай Беларусі ня ведала».
Галоўны рэдактар дзяржаўнага часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін, у сваю чаргу, заяўляе, што Human Rights Watch ужо «даўно даказала сваю заангажаванасьць».
«То, што яны адзначалі пэўны рух наперад у Беларусі ў 2009–10-м гадах, было выклікана толькі тым, што ў Беларусі былі лепшыя адносіны з Захадам. Ангажаванасьць Human Rights Watch і залежнасьць іх ад той палітычнай каньюнктуры, якая існуе ў заходніх сталіцах, гэтая справаздача толькі пацьвярджае. Гэтай арганізацыі трэба больш турбавацца пра тое, што адбываецца ў Эўропе.
Таму неяк рэагаваць на захады і заявы гэтай арганізацыі, я лічу, Беларусі ня трэба. Нам трэба браць прыклад зь вялікіх краін — Расеі, Кітаю, — якія ўжо даўно не зьвяртаюць увагі на гэтую арганізацыю».
Адказваючы на пытаньне, ці будуць і надалей беларускія ўлады працягваць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, былы кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў кажа, што спадзяецца на пэўнае аслабленьне рэпрэсіяў.
«Набліжаюцца парлямэнцкія выбары ў Беларусі, і ў зьвязку з гэтым мінімальныя паслабленьні ўсё ж будуць. У структурах беларускай улады няма агульных падыходаў да гэтай праблемы — ідзе барацьба паміж сілавым падыходам і іншым. Але перад уладамі зараз стаіць вельмі моцная праблема карупцыі, якая стрымлівае эканамічнае разьвіцьцё, і сілавыя структуры будуць кінутыя на барацьбу з унутраныя праблемамі.
Іншая праблема — гэта ўзаемаадносіны з Расеяй. Пасьля выбараў у Расеі, на якіх пераможа Пуцін, ціск на Беларусь з боку Масквы павялічыцца, і Лукашэнка гэта разумее. Таму ягоныя словы пра рэформу палітычнай сыстэмы — гэта невыпадкова. Я думаю, будуць спробы шукаць кантакты з многімі палітычнымі сіламі дзеля абароны інтарэсаў Беларусі».