Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі аўтарынак: на дне


На працягу апошняга паўгода ў Беларусі дзейнічаюць новыя стаўкі мыта пры ўвозе легкавых аўтамабіляў з-за мяжы.

Уніфікацыя заканадаўства з Расеяй прывяла да таго, што дадатковыя выдаткі пры набыцьці як новай, так і ўжыванай машыны — мыта, падатак на дададзеную вартасьць і г.д. — наблізіліся да кошту самога аўто. Як вынік, аўтамабільная галіна апынулася ў ступары.

Вось ужо паўгода ў Беларусі дзейнічаюць новыя стаўкі сплаты мытных пошлінаў пры ўвозе легкавікоў з-за мяжы. Калі дагэтуль малалітражны аўтамабіль з самым хадавым аб’ёмам рухавіка — 1600 сантымэтраў кубічных — можна было размытніць у сярэднім за 800 эўра, то ад 1 ліпеня 2011 году плата падскочыла адразу ў пяць разоў — да 4000 эўра! На машыны з больш магутнымі маторамі падвышэньне ў шэрагу выпадкаў адбылося ў 8 і нават у 10 разоў.

У першы месяц 2012 году карціна на беларускіх аўтарынках амаль не зьмянілася: сякі-такі выбар транспарту ёсьць, а вось з пакупнікамі — зусім туга. Жыхар Менску Іван Картавік перагонам іншамарак займаўся ад канца 1990-х. Цяпер гэты занятак прыносіць не прыбыткі, а толькі мінусы. Па-першае, за кошт цяперашняй размытнёўкі яшчэ нядаўна можна было купіць неблагое аўто; па-другое, грошы людзям патрэбныя на жыцьцё, мара пра машыну паступова адыходзіць на задні плян:

«Неяк чытаў інтэрвію тагачаснага прэм’ера Сідорскага, які тлумачыў, чаму было
пры чым насельніцтва, якое страціла магчымасьць езьдзіць на прыстойных аўтамабілях? ...

прынятае рашэньне аб падвышэнні мытных пошлінаў на легкавікі. Абгрунтаваў тым, што Расея, са свайго боку, пагадзілася на ўмовы Беларусі па грузавых аўтамабілях. Маўляў, мы закрылі рынак Мытнага саюзу ад эўрапейскіх і ўсясьветных кампаній па гэтых пазыцыях, атрымаўшы перавагу ў 15–25% мыта. Дагэтуль слаба ўяўляю, што гэта за плюс у 15–25%, але, мабыць, Беларусь атрымала нейкія выгоды ад продажу беларускіх грузавікоў. Відаць, нейкая палёгка для МАЗа. Прабачце, гэта праблема дзяржавы — прадаць тое, што дрэнна прадаецца! Але ж пры чым насельніцтва, якое страціла магчымасьць езьдзіць на прыстойных аўтамабілях?»

Уступленьню ў дзеяньне новых правілаў мытнага афармленьня аўтамабіляў папярэднічаў ажыятаж, калі людзі намагаліся прынамсі абнавіць машыну. Рэзкі рост попыту спрабавалі скарыстаць і перагоншчыкі, асобныя зь якіх прыгналі па дзясятку аўто. Некаторыя набралі крэдытаў, нават папрадавалі кватэры, спадзеючыся без асаблівых высілкаў абагаціцца. Між тым, як кажа фінансавы аналітык Сяргей Чалы, шмат хто на гэтым пагарэў, бо дзяржава мела іншыя пляны:

Сяргей Чалы
Сяргей Чалы
«Сапраўды, быў проста гіганцкі попыт на ўвоз аўтамабіляў з-за мяжы, які павялічыўся ў разы. Але мне падаецца, што насельніцтва зрабіла тую ж самую памылку, як і пасьля дэвальвацыі 2009 году. Разьлік быў такі: ага, мы ўвязем тое, што неўзабаве падаражэе. Але без уліку таго, што сам па сабе спажывец багацейшы ж ня стаў! Хутчэй, зусім наадварот. Гэта як у анэкдоце: прадавай! А каму? То бок, бюджэтныя абмежаваньні спажыўцоў загналі сытуацыю ў вельмі істотныя рамкі. У Расею мала што ўдасца вывезьці з той прычыны, што аўтамабілям, увезеным пасьля надыходу 2011 году, ставяцца ўсялякія перашкоды, каб яны не маглі прадавацца ў Расеі, ажно да непастаноўкі на ўлік. Увогуле самыя розныя спосабы, абы толькі не атрымаць перанос вось гэтага спажывецкага буму ў Расею. Таму самі расейцы і куплялі машыны тут, замест таго каб, наадварот, беларусы маглі прадаваць транспарт у Расеі».

Паводле аналітыкаў, дзяржаўная палітыка ў аўтамабільнай галіне ня толькі пазбавіла беларусаў магчымасьці часьцей мяняць машыны, але і прымусіла шукаць альтэрнатыву тых, хто займаўся аўтабізнэсам амаль што прафэсійна. Як кажа аўтамабільны экспэрт Аляксей Бабайцаў, калі пэрспэктываў аднаўленьня дзелавой актыўнасьці ў Беларусі не відаць, то многія з такіх людзей вымушаныя асвойваць сумежныя рынкі:

«Што да наступстваў, то ва ўмовах крызісу глыбіня падзеньня ўсёй галіны будзе
абвал будзе вельмі моцны ...

максымальнай. То бок яна фактычна страціла своеасаблівы дэмпфэр у выглядзе другаснага рынку, так што абвал будзе вельмі моцны. Вядома, усё залежыць ад таго, які пэрыяд зь якім параўноўваць, але гэта ня меней, чым у 5–6 разоў, а можа нават і глыбей, таму што будзе залежаць ад разьвіцьця агульнай эканамічнай сытуацыі. Апроч таго, досыць хутка адбудзецца пераарыентацыя (і гэтыя працэсы ўжо пачаліся) беларускага аўтарынку на Расею. Гэта тычыцца і збытавых сетак, і каналаў паставак. Іншымі словамі, тыя прафэсійныя ўдзельнікі рынку, якія раней абслугоўвалі беларускіх спажыўцоў, міжволі будуць вымушаныя шукаць удачы і шчасьця на расейскім рынку».

Ад наступнага тыдня істотна пагаршаецца сытуацыя для афіцыйных дылераў замежных вытворцаў, якія гандлявалі новымі аўтамабілямі. Чарговы крок на ўніфікацыю аўтамабільнага заканадаўства з расейскім прывёў да новага парадку пералічэньня падатку на дададзеную вартасьць. У выніку, як кажуць спэцыялісты, кошт новых аўто вырасьце ў сярэднім на 20%. Пры тым, што машыну з канвэера і раней мог дазволіць сабе далёка ня кожны беларус, цяпер пэрспэктывы аўтасалёнаў выглядаюць зусім цьмянымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG