Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ракеты ў Калініградзкай вобласьці – «пустая трата сродкаў»


Андэрс Фог Расмусэн
Андэрс Фог Расмусэн

Знаходзячыся сёньня ў Вільні, генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заклікаў Расею ўстрымацца ад разьмяшчэньня ў Калінінградзкай вобласьці сыстэмы супрацьракетнай абароны.

Расея раней папярэдзіла, што разьмесьціць ракетныя комплексы «Іскандэр» на тэрыторыі, якая мяжуе зь Літвой і Польшчай, пасьля таго, як не ўдалося дамовіцца наконт супрацьракетнага шчыта ў Эўропе з натаўскім альянсам.

Расмусэн сёньня заявіў журналістам, што пляны Расеі накіраваныя супраць уяўнага праціўніка і што яны зьяўляюцца пустой тратай сродкаў.

Літоўская прэзыдэнтка Даля Грыбаўскайце заявіла, што крокі Масквы не ўмацоўваюць даверу паміж Расеяй і НАТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG