Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў — у Жодзінскім СІЗА


Аляксандар Малчанаў
Аляксандар Малчанаў

Аляксандра Малчанава затрымалі 13 студзеня ў Жодзіне.

Толькі праз суткі ягонай маці, інваліду Галіне Малчанавай паведамілі, што Аляксандар затрыманы па падазрэньні ў крадзяжы мэталалому на тэрыторыі кавальскага цэху.

Галіна Малчанава распавяла Радыё Свабода, што пасьля памілаваньня Аляксандар у родным Барысаве ніяк ня мог уладкавацца на працу, яго ня бралі нават грузчыкам. Ён займаўся на курсах індывідуальных прадпрымальнікаў, на курсах кіроўцаў грузавікоў. Каб выжыць, разам зь сябрамі зьбіраў на звалках і лясах мэталалом і здаваў яго. Як ёй паведамілі жодзінскія міліцыянты, Аляксандар трапіў на тэрыторыю кавальскага заводу і хацеў вынесьці мэталялом на суму ў 450 тысяч.

Зь пятніцы Аляксандар Малчанаў утрымліваецца ў Жодзінскім СІЗА.

Аляксандар Малчанаў быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за тое, што вывесіў 19 сьнежня 2010 году бел-чырвона-белы сьцяг на будынак КДБ. 8 месяцаў ён адседзеў у Магілёўскай калёніі № 15. У верасьні 2010 году быў памілаваны. У лістападзе на яго завялі крымінальную справу быццам бы за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў, але віну Малчанава даказаць не ўдалося.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG