Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлоўскі: «Я ведаў, што людзі адракуцца, як толькі на іх цыкнуць»


Аляксей Паўлоўскі
Аляксей Паўлоўскі

На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя з актывістам незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксеем Паўлоўскім.

Паўлоўскаму не працягнулі кантракт на магілёўскім акцыянэрным таварыстве «Прамжылбуд». 10 студзеня брыгада муляраў пісьмова зьвярнулася да кіраўніка прадпрыемства Леаніда Балдэнкі з патрабаваньнем, каб з Паўлоўскім быў працягнуты працоўны кантракт. У адваротным выпадку пятнаццаць заяўнікаў настойвалі, каб і зь імі не працягвалі кантрактаў. Акрамя таго, муляры заяўлялі, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Яны адзначалі, што іх пазыцыя – гэта салідарнасьць з таварышам, які бароніць іхнія правы.

Але пасьля гэтага на муляраў пачаўся ціск, і яны сталі адклікаць свае подпісы пад зваротам да кіраўніцтва прадпрыемства.

16 студзеня падключылася прапагандысцкая машына – Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт пра тое, як муляры выракаюцца і абвінавачваюць Паўлоўскага.

Ці мае шанцы сёньня працоўная салідарнасьць? Якія пэрспэктывы ў незалежных прафсаюзаў? На гэтыя ды любыя іншыя вашы пытаньні адкажа Аляксей Паўлоўскі.

Аляксей Паўлоўскі: «Мяне проста хочуць запэцкаць»

Чытаць адказы Аляксея Паўлоўскага на пытаньні наведнікаў нашага сайту можна ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG