Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларускую мару" пакажуць на дакумэнтальным кінафэстывалі ў Празе


Фэстываль "Адзін сьвет", які штогод праводзіцца ў Празе, будзе праходзіць сёлета ад 6 да 15 сакавіка.

«Беларуская мара» — першы незалежны поўнамэтражны дакумэнтальны фільм пра жыцьцё сучаснай Беларусі, паказанае праз гісторыю маладога беларуса, які пражыў большасьць свайго жыцьця ў краіне, якой кіруе дыктатар. На фоне фальсыфікаваных выбараў, жорсткіх рэпрэсій, сур’ёзнага эканамічнага крызісу паказваецца, як усё больш людзей у самай «стабільнай» постсавецкай краіне пачынаюць марыць пра зьмены.

Рэжысэр фільму Кацярына Кібальчыч нарадзілася ў 1982 годзе ў Менску. Ляўрэат прэміі «Залатое пяро» Саюзу журналістаў Расеі.

Цягам апошніх двух месяцаў фільм быў прэзэнтаваны ў Менску, Бэрліне, Варшаве, Вільні, Кіеве, Кракаве, Вроцлаве, Амстэрдаме, Калінінградзе.

Напярэдадні гадавіны 19-га сьнежня 2010-га на Міжнародным фэстывалі дакумэнтальных фільмаў пра правы чалавека WatchDocs «Беларуская мара» атрымала Прыз сымпатыяў гледачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG