Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскі будаўнік: Ёсьць людзі такія, якія гатовыя ісьці да канца


У Магілёве брыгада муляраў акцыянэрнага таварыства «Прамжылбуд» запатрабавала ад адміністрацыі прадпрыемства, каб тая працягнула працоўны кантракт зь іхным калегам Аляксеем Паўлоўскім. У адваротным выпадку 15 чалавек на знак салідарнасьці з Паўлоўскім гатовы звольніцца. Муляры таксама заявілі пра выхад з афіцыйнага прафсаюзу. У эфіры праграмы "Вынікі дня" сытуацыю тлумачыць калега Паўлоўскага Ігар Палякоў.

Знаткевіч: Чаму вы вырашылі напісаць заявы на звальненьне?

Палякоў: Цяпер пайшлі такія размовы, што мы нібыта напісалі, каб разам махнуць у Расею. Але гэта ня так. У сапраўднасьці мы напісалі гэтую заяву на знак салідарнасьці з Паўлоўскім Аляксеем.

Знаткевіч: За што, як вы лічыце, звальняюць Аляксея Паўлоўскага?

Палякоў: Ну, ён як бы «нязручны» нашаму начальству, рэжа праўду-матку ў вочы, дапамагае дамагацца таго, чым нас не заўсёды забясьпечваюць – вось за гэта.

Знаткевіч: Ужо сёньня прадстаўнікі адміністрацыі склікалі журналістаў і сказалі, што два чалавекі ўжо адклікалі подпісы пад вашай калектыўнай заявай. На вас ужо неяк ціснулі ў сувязі з гэтай заявай?

Палякоў: Ну, увогуле гэта іх права, можа ім ад пачатку няправільна ўсё растлумачылі. Не, ніякага ціску на нас не было. Ну, вядома, прыяжджалі, гутарку вялі. Можа, яшчэ знойдзецца нехта. Ёсьць людзі такія, якія гатовыя ісьці да канца.

Знаткевіч: Сапраўды, прадстаўнікі адміністрацыі сказалі нашаму карэспандэнту што прычына звальненьня ў тым, што рабочыя хочуць ехаць працаваць у Расею. Але калі Паўлоўскага ня звольняць, вы застаняцеся на працы?

Палякоў: Ну, калі зь ім працягнуць кантракт, то мы будзем лічыць, што мы гэтым задаволеныя.

Знаткевіч: А чаму вы вырашылі сысьці таксама з афіцыйнага прафсаюзу?

Палякоў: Ну, рэч у тым, што тут практычна адно за адно чапляецца. Я наагул нядаўна ў гэтай фірме працую, трошкі больш за паўгода, але людзі, якія працавалі больш, кажуць, што дапамогі ніякай ад прафсаюзу няма. Таму вырашылі так зрабіць.

Знаткевіч: У Беларусі ў прынцыпе можна ўваходзіць ня толькі ў галіновы прафсаюз. Вось, Паўлоўскі ўваходзіць у прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці. Вы ня думалі паспрабаваць стварыць у сябе суполку незалежнага прафсаюзу?

Палякоў: Ну, рэч у тым, што я таксама ў гэтым прафсаюзе, РЭП. І не скажу што ўсе пагалоўна, але некаторыя падпісанты гэтай заявы таксама ня супраць уступіць у РЭП. А там... Відаць, пакуль што няма магчымасьці стварыць нейкі свой незалежны прафсаюз.

Знаткевіч: Вы не баіцеся, што страціце працу і ў цяперашніх умовах цяжка будзе знайсьці новую?

Палякоў: Магчыма, калі дойдзе да звальненьня, дык у нейкіх капейках мы страцім. Але затое будзем сумленнымі самі перад сабой.

Знаткевіч: А якія заробкі цяпер у вашай брыгадзе?

Палякоў: Ну, на сёньня нам прывезьлі разьліковыя – каля 3 мільёнаў.

Знаткевіч: І як гэта ў параўнаньні з Расеяй?

Палякоў: Рэч у тым, што ў прыватнасьці ў Магілёве нават у нашай фірме таксама розныя аб'екты, розныя брыгады... Мая зарплата ня значыць, што ўсе так атрымліваюць – можа недзе больш, недзе менш. А наконт Расеі – я напрыклад пакуль не хацеў бы туды ехаць. Ва ўсялякім выпадку таму, што ня так там усё шакаладна, як шмат хто спрабуе паказаць.

Знаткевіч: Днямі дзяржава прыняла спэцыяльную праграму, і там напісана, што сёлета павінна быць павышэньне экспарту будаўнічых паслугаў. Ці працавалі б вы праз нейкую такую дзяржаўную праграму?

Палякоў: Увогуле хацелася б... Ня тое, каб папрацаваць - папрацаваць я й тут магу. Але паглядзець як людзі жывуць. Можа б хоць маладзейшыя паезьдзілі. Але ўвогуле і я быў бы ня супраць.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:42 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG