У тым, што царква прызнае забітых сьвятароў пакутнікамі за веру, сумневаў у эпархіі няма, а вось сьвецкага ўшанаваньня іх памяці, лічаць у эпархіі, давядзецца чакаць доўга.
Пакуль Бабруйская эпархія падала ў камісію па кананізацыі Беларускай праваслаўнай царквы зьвесткі толькі пра аднаго забітага сьвятара — Паўла Сяўбу. Яго расстралялі паводле выраку «тройкі» 16 лютага 1938 году. Перад арыштам ён пахрысьціў немаўля. Сьвятара зьвінавацілі ў «антысавецкай дзейнасьці» і «ўдзеле ў контрарэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі».
"У праваслаўным веравучэньні апошні подзьвіг — вызначальны. Ён верыў, што калі ня пойдзе хрысьціць, то захавае жыцьцё сабе, але тады, магчыма, немаўля памрэ няхрышчаным. Ён быў упэўнены, што яго арыштуюць, і тады, у 1937 годзе, спадзявацца не было на што«,— тлумачыць кіраўнік эпархіяльнага аддзелу кананізацыі сьвятых айцец Дзьмітры.
Паводле айца Дзьмітрыя, эпархія рыхтуе зьвесткі ў камісію яшчэ на чатырох забітых сьвятароў. Працэс кананізацыі надзвычай працяглы, кажа ён, бо вымагае дакладных сьведчаньняў бездакорнага служэньня веры. Колькі было зьнішчана сьвятароў у 20-я і 30-я гады мінулага стагодзьдзя на тэрыторыі эпархіі, дакладна пакуль ня вызначана. Такая праца яшчэ вядзецца:
«Сто адзінаццаць чалавек — гэта толькі сьвятароў. Практычна ўва ўсіх выпадках у выраках былі запісаныя і простыя прыхаджане. Калі гаварыць пра міран, то гэта тысячы чалавек. Пакуль за іх вядуцца толькі памінальныя службы», зазначае айцец Дзьмітры.
Ці доўга давядзецца чакаць ушанаваньня памяці пакутнікаў за веру ў сьвецкім жыцьці? — пытаюся ў сьвятара. Той адказвае, што доўга:
«Для таго, каб адбылося грамадзкае прызнаньне, патрэбная пэўная пазыцыя ўлады, каб яна дыстанцыявалася ад таго, што адбывалася ў тыя страшэнныя гады. А калі цяпер кажуць пэўныя структуры, што Дзяржынскі — наш ідэал, то мы катэгарычна з гэтым ня згодныя й патрабуем прызнаньня злачыннага характару такіх дзеяньняў, якога, на жаль, мы ня бачым і ня ведаем, калі ўбачым».
У Бабруйску на плошчы Перамогі ўсталяваны памятны знак ахвярам масавых рэпрэсіяў. Летась на Зьмітраўскія Дзяды да яго са сьвечкамі ў руках ад Сьвята-Мікалаеўскага сабору, каб ушанаваць памяць бязьвінна забітых, зьбіраліся дайсьці чацьвёра актывістаў. Іх затрымалі, а пазьней прызналі вінаватымі ў несанкцыянаваным палітычным шэсьці.
Старшыня бабруйскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Бузінаеў кажа, што ў мэтадах супрацьстаяньня ўлады з грамадзтвам мала што зьмянілася ад 20–30-х гадоў мінулага стагодзьдзя, таму пакутнікаў за справядлівасьць і веру ня будзе ў Беларусі менш ні ў рэлігійным жыцьці, ні ў сьвецкім.
«У 37-м ці 38-м годзе — іх расстралялі б. Цяпер жа іх не расстралялі, а толькі аштрафавалі. Калі б былі разьвязаныя рукі, то й расстралялі б. Яны ж ня думаюць пра свой народ, ні пра будучыню свайго народу, а толькі пра ўласную бясьпеку й уладу».
У абарону актывістаў выступіла Бабруйская праваслаўная эпархія. Сьвятары прасілі, каб судзьдзя Тацяна Тарабуева ўлічыла тое, што маладых людзей затрымалі ля царквы са сьвечкамі на Дзяды, і каб падышла да разгляду справы далікатна. Урэшце актывістам прысудзілі па семсот тысяч рублёў штрафу.

калі цяпер кажуць пэўныя структуры, што Дзяржынскі — наш ідэал, то мы катэгарычна з гэтым ня згодныя й патрабуем прызнаньня злачыннага характару такіх дзеяньняў ...