Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына. Набудавалі аграгарадкоў у сябе — набудуем у Расеі


Пётар Руднік
Пётар Руднік

Старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Пётар Руднік 9 студзеня заклікаў мясцовых будаўнікоў узводзіць у Расеі аграгарадкі.

Чыноўнік спадзяецца, што экспарт такіх паслугаў дапаможа будаўнічай галіне рэгіёну пераадолець крызіс.

Два буйныя домабудаўнічыя камбінаты, Бабруйскі й Магілёўскі, значацца ў сьпісе стратных прадпрыемстваў вобласьці. Апынуліся яны там пасьля скарачэньня дзяржаўнага фінансаваньня.

«Трэба будаваць і ў нашых суседзяў — у Смаленскай і Бранскай вобласьці. За расейскія рублі, за валюту. У тым ліку, цалкам верагодна, і тыя ж аграгарадкі, якія мы з вамі ўмеем будаваць. Тыя ж вытворчыя аб’екты з жалезабэтону мы можам будаваць, але там. Вось гэта ўсё неабходна нам расьпісаць», — заявіў Пётар Руднік на нарадзе, прысьвечанай пытаньням стратных прадпрыемстваў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, стратных прадпрыемстваў цяпер у вобласьці сорак пяць.

Што да ўзьведзеных на Магілёўшчыне аграгарадкоў, то іх больш за 200. Пасьля іх засяленьня жыхары нярэдка наракалі на нездавальняючую якасьць будаўніцтва. Скардзіліся ў кантрольныя арганізацыі й таму ж Пятру Рудніку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG