Пра гэта заявілі ў прэс-службе Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь (ФХРБ), спасылаючыся на выказваньні кіраўніка IIHF.
«...Мы абмяркоўвалі гэтае пытаньне на пасяджэньні Рады і на Кангрэсе. Кангрэс прыняў рашэньне праводзіць турнір у Беларусі і ў 2014 годзе. Мы ўбаку ад палітычных дыскусій», — заявіў Фазэль журналістам у канадзкім горадзе Калгары.
На пачатку гэтага году прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў «Акт аб дэмакратыі і правах чалавека 2011 году ў дачыненьні да Беларусі». Гэты закон прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі. Сярод іншага ў законе ёсьць зварот да Міжнароднай фэдэрацыі хакею з заклікам пазбавіць Беларусь права на правядзеньне ўсясьветнага першынства ў 2014 годзе.
У студзені 2011-га, неўзабаве пасьля жорсткага разгону ўдзельнікаў акцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску, Эўрапарлямэнт рэкамэндаваў Міжнароднай фэдэрацыі хакею замарозіць правядзеньне ўсясьветнага першынства ў Беларусі. Ухваленая дэпутатамі рэзалюцыя адзначала, што спартовыя мерапрыемствы такога маштабу ня могуць праводзіцца ў краіне, дзе ёсьць палітвязьні. Цягам мінулага году з аналягічнымі заявамі выступалі асобныя палітыкі, дзеячы культуры, мастацтва.