Пра гэта «Свабодзе» паведаміў адзін з удзельнікаў ранішняй нарады, якая прайшла на прадпрыемстве з удзелам кіраўніка вобласьці:
«Была сёньня плянэрка, падчас якой непасрэдна кіраўнік выканкама Берасьцейскай вобласьці Сумар адхіліў ад пасады генэральнага дырэктара Тураўца Сьцяпана Пятровіча. Туравец сам даўно не хацеў гэтай пасады, ён хоча сысьці на пэнсію, ён чалавек ужо ва ўзросьце...» — распавёў супрацоўнік «Граніту».
Напрыканцы сьнежня 2010 году некалькі соцень працаўнікоў «Граніту» добраахвотна выйшлі з прафсаюзнай арганізацыі ФПБ на знак пратэсту супраць нізкіх, на іх думку, заробкаў і дрэннай працы прафсаюзнага камітэту прадпрыемства.
Больш як 200 працаўнікоў РУПП «Граніт» увайшлі ў суполку Незалежнага прафсаюзу гарнякоў і цяпер спрабуюць афіцыйна зарэгістраваць сваю наваствораную арганізацыю ў Лунінецкім райвыканкаме.
Сьцяпан Туравец пачаў працаваць у Мікашэвічах у 1974 годзе, калі «Граніт» яшчэ толькі рыхтавалі да адкрыцьця. Ваенная спэцыяльнасьць, атрыманая ў войску, была зьвязаная з выбуховымі рэчывамі. Гэтыя навыкі, гэтаксама як і адукацыя ў Мазырскім вучылішчы геалёгіі, прыдаліся Сьцяпану Тураўцу ў працоўнай дзейнасьці, якую ён пачынаў памочнікам машыніста буравога станка. Зь лістапада 2008 году — генэральны дырэктар прадпрыемства.
Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды».