Жонка Бяляцкага Натальля Пінчук заявіла, што гэта ўжо трэці па ліку дазвол суду. «Я таксама зьвярнулася ў Дэпартамент выкананьня пакараньняў і пракуратуру, з тым каб Бяляцкага змаглі адпусьціць разьвітацца з бацькам. Цяпер зноў пайду па інстанцыях», — кажа Пінчук.
Пра гэта паведамляе БелаПАН.
Віктар Бяляцкі памёр 24 сьнежня на 84-м годзе жыцьця. Пахаваньне адбудзецца 27 сьнежня ў Сьветлагорску (Гомельская вобласьць).
На мінулым тыдні родныя Бяляцкага прасілі адпусьціць яго разьвітацца з бацькам, які памірае.
19 сьнежня суд Першамайскага раёна даў дазвол на спатканьне з бацькам. Аднак у сьледчым ізалятары Жодзіна, дзе зараз знаходзіцца Бяляцкі, заявілі, што паперы аформлены неналежным чынам. Акрамя таго, у адміністрацыі СІЗА сказалі, што ў іх няма магчымасьці канваіраваць Бяляцкага ў Менск і забясьпечыць бясьпеку.
Спробы перааформіць дазвол былі беспасьпяховымі. Як заявілі жонцы Бяляцкага: у адпаведнасьці з законам «асоба, якое зьмяшчаецца пад вартай, мае права на зносіны з абаронцамі, спатканьне з блізкімі сваякамі і сябрамі сям’і ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у прызначаных для гэтых мэтаў памяшканьнях месцаў утрыманьня пад вартай; іншага парадку прадастаўленьня спатканьня асобам, у дачыненьні да якіх прысуд не ўступіў у законную сілу, не прадугледжана ».
Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кіраўнік зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі 24 лістапада асуджаны на чатыры з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя аб яго замежных банкаўскіх рахунках, перададзеная ў Менск чыноўнікамі Літвы і Польшчы ў рамках двухбаковых пагадненьняў аб прававой дапамозе.