Жонцы актывіста Алене Каваленка патлумачылі, што пад арыштам Сяргея могуць трымаць да паўтара месяца. Трое сутак ён ужо прывёў у ізалятары часовага ўтрыманьня — пасьля таго як 19 сьнежня яго забралі з дому супрацоўнікі інспэкцыі па выкананьні пакараньняў.
Алена Каваленка: «Тады яго забіралі нібыта каб падпісаць нейкія паперы. Як высьветлілася, гэта было падманам: Сяргея завезьлі ў Першамайскі РАУС, дзе пачалі складаць дакумэнты ў межах крымінальнай справы паводле артыкулу 415 «Ухіленьне ад адбываньня пакараньня».
Яна мяркуе, што падставай для крымінальнай справы можа быць адмова Сяргея Каваленкі падпісаць паперу пра зьмену рэжыму — каб вяртацца дахаты не пазьней як у 19:30, а не да 21, як было раней. Актывіст напісаў у пракуратуру скаргу, што такія зьмены немэтазгодныя, бо ён мусіць па вечарох працаваць, каб утрымліваць сям’ю, — у яго двое дзяцей і жонка цяпер у дэкрэтным адпачынку.
Калі ён заносіў скаргу ў абласную пракуратуру, то супрацоўнікі інспэкцыі зафіксавалі спазьненьне дахаты. Жонка згадала таксама, што супраць актывіста маюцца дзьве адміністрацыйныя справы: яго вінавацяць у вывешваньні бел-чырвона-белага сьцяга на краме «Пяты элемэнт» і ў хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы на супрацоўнікаў інспэкцыі па выкананьні пакараньняў.
«Цяпер суды — гэта адзіная магчымасьць убачыць мужа. Я баюся, што галадоўка падарве яго здароўе, і не ўяўляю, што рабіць далей, бо засталася з двума дзецьмі без сродкаў да існаваньня. Малодшай дачцэ ўсяго паўгода, я ў адпачынку па догляду за дзіцём, яшчэ ў нас сын—першаклясьнік. І мама Сяргея, пэнсыянэрка. Ён працаваў прадпрымальнікам па рамонтах, утрымліваў нас матэрыяльна. Цяпер проста ня ведаю, што будзе», — кажа спадарыня Алена.
Пасьля сустрэчы з адвакатам яна даведалася, у чым канкрэтна вінавацяць Сяргея Каваленку. Інспэкцыя па выкананьні пакараньняў паўтара гады таму зафіксавала, што ён спазьніўся дахаты роўна на адну хвіліну. Яшчэ расцанілі як парушэньне тое, што 8 кастрычніка, у дзень Народнага сходу, ён павёў сына на трэніроўку. Хаця ён ніколі не падпісваў дакумэнтаў, што ў выходныя абавязваецца быць дома. Яшчэ адно спазьненьне зафіксавана 26 лістапада: тым вечарам сябра КХП БНФ заносіў скаргу ў пракуратуру якраз на некарэктная стаўленьне да сябе з боку супрацоўнікаў інспэкцыі.
І апошняе парушэньне — адміністрацыйная справа за выхад зь бел-чырвона-белым сьцягам сёлета 24 сакавіка. За той учынак, дарэчы, пакараньня Сяргей ужо адбыў: яму быў прысуджаны арышт на 7 сутак, і яшчэ 15 сутак дадала інспэкцыя за парушэньне рэжыму.
Чатыры парушэньні ўжо фігуруюць у распачатай супраць актывіста крымінальнай справе паводле артыкула 415 «Ухіленьне ад адбываньня пакараньня».
Сяргей Каваленка адбывае «хатнюю хімію» — умоўнае пакараньне, прысуджанае яму за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы 7 студзеня 2010 году.