«Сёньня са сьмерцю Вацлава Гаўла прыхільнікі дэмакратыі, свабоднай прэсы і чалавечае годнасьці страцілі свайго вялікага сябра. Ва ўсім, што ён рабіў – як творца, змагар і дзяржаўны дзяяч, ён абараняў правы бязмоцных і ўсіх, хто вызнаваў той самы прынцып, што і ён – «праўда і любоў павінны перамагчы хлусьню і нянавісьць». Радыё Свабода і яе чэхаславацкая служба мелі гонар агучваць у эфіры творы Гаўла ў 1960-я, 1970-я і 1980-я гады. Мы былі ўдзячныя, калі на пачатку 90-х, пасьля Аксамітнай рэвалюцыі, ён запрасіў Радыё Свабоду перанесьці сваю дзейнасьць у Прагу. Ён зрабіў так многа, запальваючы людзей і ведучы іх! Гавэл увасабляў прынцыпы, якімі кіруецца наша арганізацыя і мы спадзяемся, што, у сваю чаргу, мы падаем нашай аўдыторыі каштоўнасьці, якімі кіраваўся ён у сваім жыцьці і працы. Нам яго будзе моцна не хапаць».
На сьмерць Вацлава Гаўла адгукнуўся прэзыдэнт Радыё Свабода – Радыё Вольная Эўропа Стыў Корн:
Самае папулярнае
1