Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Партыі БНФ — 30 кандыдатаў у дэпутаты


Гэтую лічбу агучыў сёньня на паседжаньні сойму БНФ намесьнік старшыні партыі Рыгор Кастусёў.

Ён назваў патэнцыйных кандыдатаў рэгіянальнымі лідэрам і сказаў, што яны могуць альбо вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, альбо ачоліць кампанію па байкоце выбараў.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў паведаміў, што апытаньне партыйцаў паказвае — адзінай пазыцыі на правядзеньне выбарчай кампаніі няма. Існуюць аж пяць варыянтаў, пачынаючы ад ігнараваньня выбараў наагул і да паўнавартаснага ўдзелу ў іх.

У Цэнтарвыбаркаме кажуць, што правядзеньне парлямэнцкіх выбараў плянуецца на восень 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG