Цыганкоў: «Якія сродкі і мэтады найбольш прыдатныя ў справе імпартазамяшчэньня? Ці, як гэта часам робіць беларускі ўрад, трэба ўводзіць адміністратыўныя захады? Ці рэгуляваць выключна рынкавымі сродкамі? Чаму Беларусь, нягледзячы на доўгія гады размоваў пра імпартазамяшчэньне, закупляе за мяжой на дзясяткі мільёнаў даляраў, напрыклад, яблыкі ці кансэрвы з гародніны?»
Жаліба: «Мы насамрэч можам шмат што вырабляць самастойна. І варта прааналізаваць, што ўвозяць у краіну імпарцёры. Наколькі я разумею, Мясьніковіч выказаўся за тое, каб увесьці нейкі новы падатак на імпарт, каб увозілі тое, што патрэбна краіне.
Але зь іншага боку, штучна навязваць нашым прадпрыемствам заданьне вырабляць тое, што яны ня ў стане, бо не валодаюць адпаведнымі тэхналёгіямі — гэта таксама ня трэба. Бо тады атрымліваюцца вырабы, якія саступаюць замежным, і насельніцтва іх не купляе. Тады лёзунг „купляй беларускае“ пераўтвараецца ў гумар — бо няма ані якасьці, ані таннай цаны».
Цыганкоў: «Усё вырабляць самастойна нявыгадна нават ЗША, дзе поўна імпартных тавараў, найперш кітайскіх. У міжнароднай сыстэме разьдзяленьня працы ў чым Беларусь мусіць знайсьці сваё месца? Якія сфэры варта разьвіваць, а дзе лепш прызнаць, што імпартнае лепшае і таньнейшае?»
Жаліба: «У нас ёсьць некалькі каронных накірункаў. Гэта транспартнае машынабудаўніцтва — МАЗ, колавыя цягачы, сельскагаспадарчае машынабудаўніцтва гомельскага заводу. А вось спрабаваць рабіць свае легкавікі — гэта прэстыжна, вядома, але пакуль мы маем толькі адмоўны досьвед — з Фордам, з іранцамі.
Потым — радыётэхніка, „Гарызонт“, „Віцязь“, „Атлант“. Вядома, усё гэта патрабуе інвэстыцыяў, новых тэхналёгіяў».
Цыганкоў: «Ці згодныя вы з тым, што калі Беларусь уступіць у СГА, краіну запаланіць танны імпарт, які можа выцесьніць шмат якія беларускія тавары? Бо пакуль яны абароненыя ад імпарту рознымі мытамі і тарыфамі…»
Жаліба: «У прынцыпе, гэта нельга выключаць, але ня варта рабіць пасьпешлівыя высновы. Паглядзім, які вынік будзе ад уступленьня ў СГА Расеі. Ёсьць меркаваньне, што пасьля гэтага больш сучасныя імпартныя тавары заб’юць аналягічныя расейскія выбары, і паколькі ў нас з Расеяй Мытны саюз, то ўсё гэта хлыне ў Беларусь.
Я, аднак, лічу, што ў найбліжэйшыя гады нічога катастрафічнага тут не адбудзецца. Бо такія ж перасьцярогі былі, што калі мы адкрыем межы з Расеяй у рамках Мытнага саюзу, то нас запаланяць расейскія тавары. Але гэтага, як бачым, не адбылося. У Беларусі больш танная працоўная сіла, і гэта адбіваецца на кошце беларускіх тавараў».

Больш сучасныя імпартныя тавары заб’юць аналягічныя расейскія выбары, і паколькі ў нас з Расеяй Мытны саюз, то ўсё гэта хлыне ў Беларусь.