Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Лазавік: ЦВК Расеі – экспэрымэнтальная пляцоўка


Мікалай Лазавік
Мікалай Лазавік
Сакратар Цэнтарвыбаркаму Беларусі Мікалай Лазавік выказаў меркаваньне, што Беларусь магла б у пэўнай ступені вывучыць і ўкараніць вопыт Расеі ў арганізацыі і правядзеньні выбарчых кампаній, у тым ліку, ва ўзаемадзеяньні ЦВК зь міжнароднымі назіральнікамі.

Сп. Лазавік браў удзел у назіраньні за выбарамі ў Дзярждуму Расеі.

«Цэнтарвыбаркам Расеі, я б сказаў, сучасная экспэрымэнтальная пляцоўка для ўкараненьня розных навацый, як у галіне заканадаўства, так і ў сфэры тэхнічнага і арганізацыйнага забесьпячэньня выбараў», – адзначыў сакратар беларускага ЦВК у інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

Паводле яго ў Беларусі назіральнікі ад АБСЭ паводзяць сябе часам «як акупанты на захопленай тэрыторыі, навязваюць свае правілы, не ацэньваюць выбары з пункту гледжаньня нацыянальнага заканадаўства, а арыентуюцца на свае правілы, распрацаваныя тэхнічным апаратам БДІПЧ АБСЭ».

У той жа час, паводле яго слоў, «у Расеі пытаньне паставілі кардынальна: усе місіі – і СНД, і АБСЭ, і ШАС, і ўсе іншыя місіі павінны арыентавацца, у першую чаргу, на заканадаўства краіны, якая праводзіць выбары». «Міжнародныя назіральнікі павінны працаваць узгоднена з краінай, якая праводзіць выбары, і разам зь ёй вызначаць колькасьць назіральнікаў», – сказаў Лазавік. Сакратар ЦВК адзначыў, што «на захад ад Вены на выбары накіроўваецца 15-20 назіральнікаў, а ў постсавецкія дзяржавы – па 500 і больш. Гэты дысбалянс Расея неяк паспрабавала адкарэктаваць. Калі БДІПЧ АБСЭ першапачаткова заяўляла аб сваім намеры даслаць у Расею больш за 400 назіральнікаў, то пасьля перамоваў з кіраўніцтвам расейскай ЦВК гэтая лічба паменшылася ўдвая», – сказаў Лазавік. Такім чынам, мяркуе ён, «пасыл расейскага боку аб тым, хто ў доме гаспадар, быў пачуты».

Назіральнікі БДІПЧ АБСЭ даволі крытычна ацанілі ступень дэмакратычнасьці сёлетніх думскіх выбараў у Расеі. Расейская апазыцыя заяўляе пра шматлікія выпадкі фальсыфікацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG