Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан заступілася за Бяляцкага


Даля Грыбаўскайце, Гілары Клінтан і Аўдронюс Ажубаліс
Даля Грыбаўскайце, Гілары Клінтан і Аўдронюс Ажубаліс
«У Беларусі працягваюць парушаць правы чалавека», — заявіла дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, выступаючы 6 сьнежня на 18-й сэсіі Рады міністраў АБСЭ ў Вільні.

Адзначаючы ў сваім выступе на сэсіі недахоп дэмакратыі і парушэньні правоў чалавека ў постсавецкіх краінах, Гілары Клінтан паведаміла міністрам з 56 краінаў АБСЭ, што сёньня яна сустрэнецца ў Вільні зь беларускімі апазыцыйнымі актывістамі і абмяркуе зь імі сытуацыю ў Беларусі.

«Павага да правоў чалавека і бясьпекі асобы — неад’емны складнік прагрэсу і бясьпекі ўсіх краінаў рэгіёну АБСЭ і на ўсёй плянэце. Вось чаму, калі я сёньня пакіну залю пленарных паседжаньняў, я сустрэнуся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці зь Беларусі і лідэрамі грамадзянскай супольнасьці з усяго рэгіёну, якія ў гэтым самым часе бяруць удзел у іншай канфэрэнцыі. Яны прыцягнулі ўвагу да праблемаў у галіне правоў чалавека і абмяркуюць шляхі іх вырашэньня».

У прыватнасьці дзяржсакратар Клінтан зьвярнула ўвагу на парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку зьняволеньне кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах 2010 году і віднага праваабаронцы:

«У Беларусі, якая адсюль менш чым за 40 кілямэтраў, абаронцы правоў чалавека церпяць няспынны перасьлед. Такія людзі, як Алесь Бяляцкі, які быў асуджаны на чатыры з паловай гады турмы за ўхіленьне ад падаткаў, аднак ягонае сапраўднае злачынства ў вачах дзяржавы палягала ў тым, што ён дапамагаў ахвярам дзяржаўных рэпрэсіяў. Былых кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах ад дэмакратычнай апазыцыі Андрэя Саньнікава і Мікалая Статкевіча дагэтуль трымаюць за кратамі».

Сэсія Рады міністраў АБСЭ будзе працаваць 6-7 сьнежня. Удзел у сэсіі прымаюць міністры замежных спраў 56 краін АБСЭ, у тым ліку кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG