Чарговая акцыя «Стоп-бэнзін», якую даволі актыўна абмяркоўвалі аўтааматары ў сацыяльных сетках, 5 сьнежня зноў не адбылася.
Меркавалася, што аўтааматары адгукнуцца на чарговае 10% павышэньне цэнаў на бэнзін, і ў раёне Кастрычніцкай плошчы заблякуюць рух транспарту.
Гэтым разам улады нават ня сталі перакрываць рух на пад’ездах да плошчы.
А 19-й гадзіне плошчу патрулявалі некалькі міліцыянтаў. Былі заўважаныя і так званыя людзі ў цывільным зь відэакамэрамі. Але на праспэкце Незалежнасьці не было ні запавольваньня руху транспартных сродкаў, ні спыніўшыхся аўтамабіляў з аварыйнымі знакамі, ні сыгналяў спачуваючых.