Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў Лукашэнку адмяніць сьмяротнае пакараньне


Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч даў інтэрвію інтэрнэт-парталу catholic.by, у якім пракамэнтаваў справу Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва.

Мітрапаліт зьвярнуўся да кіраўніка дзяржавы з заклікам адмяніць сьмяротнае пакараньне і замяніць яго пажыцьцёвым зьняволеньнем. Сярод іншага, ён сказаў:

«Беручы пад увагу хрысьціянскае вучэньне па гэтай праблеме і узгадваючы словы Езуса Хрыста „міласэрнасьці хачу, а не ахвяры“ (Мц 12, 7), зьвяртаюся да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і заканадаўчай улады ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне, каб затым зусім яго адмяніць, замяніўшы пажыцьцёвым пазбаўленьнем волі, і памілаваць усіх асуджаных да вышэйшай меры пакараньня. Гэтага просіць Каталіцкі Касьцёл разам з Папам і біскупамі ва ўсім сьвеце для тых краін, у якіх яшчэ існуе кара сьмяротнага пакараньня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG