Любові Кавалёвай дазволілі паўгадзіннае спатканьне з сынам. Сустрэча праходзіла пад кантролем. Маці і сын размаўлялі праз шкло. Побач стаяў наглядчык, які слухаў іх размову.
Як падае «Эўрарадыё», паводле словаў маці, нельга было размаўляць ні на якія тэмы, акрамя бытавых. Маці сказала Ўладзіславу Кавалёву, што будзе рабіць усё магчымае, каб абскардзіць прысуд.
Сястра Кавалёва Тацяна таксама атрымала дазвол на сустрэчу з братам 5 сьнежня.
Тым часам, агенцтва БЕЛТА паведамляе, што Аляксандар Лукашэнка ў бліжэйшы час прыме рашэньне аб лёсе Канавалава і Кавалёва. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёньня ў Івацэвіцкім раёне, адказваючы на пытаньні журналістаў.