Нацыянальны апэратар электрасувязі «Белтэлекам» гатовы на загад блякаваць доступ больш як трох дзясяткаў незалежных сайтаў. Пакуль абмежаваньне тычыцца карыстальнікаў зь дзяржаўных структураў. Ці змогуць карыстальнікі абыйсьці забарону? Навацыю камэнтуе аўтар і кіраўнік інтэрнэт-рэсурсу Акавіта Фёдар Караленка.
Знаткевіч: Давайце ўявім сытуацыю: кіраўнік дзяржаўнай установы атрымаў гэты ліст, там перанастроілі інтэрнэт, значыць, там заблякавалі сайты. Карыстальнік, калі захоча, зможа ўсё ж патрапіць на іх, ці гэта будзе немагчыма?
Караленка: Заўсёды можна скарыстацца проксі-сэрсэрамі і такім чынам абыйсьці гэта.
Знаткевіч: Калі у нейкай дзяржаўнай установе пакінуць іншы адрас DNS-сэрвэра, што здарыцца? (То бок наколькі проста для «Белтэлекаму» не дазваляць інтэрнэт-сувязь празь іншыя адрасы?)
Караленка: Белтэлекаму трэба ўвесьці надзвычай вялікі сьпіс DNS-сэрвэраў — а ён проста бясконцы — якія трэба блякаваць, каб людзі маглі іх прапісаць у сябе і карыстацца імі. Фактычна гэта нерэальна. Ёсьць агромністая колькасьць публічных сэрвэраў, якія любы чалавек можа прапісаць у сябе і карыстацца імі. Той жа Google стварыў адмысловыя адрасы 888, якія ствараліся ня з мэтай абыходзіць дзяржаўныя заслонкі, а з мэтай паскарэньня інтэрнэту, бо некаторыя DNS-сэрвэры перагружаныя і марудна адказваюць, і такім чынам яны рабілі такую дапамогу карыстальнікам у якасьці публічных бясплатных DNS-сэрвэраў. Так што абыйсьці ўсё можна. Ды і калі не на працы, дык дома можна знайсьці інфармацыю, так што я вялікай катастрофы ня бачу.
Знаткевіч: Паводле вашых ацэнак, наколькі вялікая аўдыторыя цяпер адсякаецца ад тых сайтаў, што патрапілі ў «чорны сьпіс»?
Караленка: Гэта цяжка ацаніць, але зь дзяржаўных і навучальных установаў інтэрнэтам карыстаецца даволі вялікая колькасьць людзей. Гэта ня толькі чыноўнікі і клеркі установаў, гэта і ВНУ, і Акадэмія навук, прыродаахоўчыя камітэты і г.д. Я думаю, аўдыторыя каля сотні тысяч. Але зноў жа, яны могуць наведваць гэтыя сайты ў непрацоўны час.
Знаткевіч: У чорным сьпісе, акрамя «Беларускага партызану» і «Хартыі-97», ёсьць і сайт «пракаповіч», які зьявіўся ў разгар валютнага крызісу і на якім людзі дамаўляліся пра продаж і пакупку валюты. Ці застаецца гэты сайт папулярным цяпер, калі больш-менш адбылася валютная лібэралізацыя? Наколькі гэты сайт сапраўды ўяўляе нейкую небясьпеку, ці гэта ўжо робіцца па інэрцыі?
Караленка: Я думаю, гэты сайт ніякай небясьпекі не ўяўляе, ён папулярны, але гэтую ж інфармацыю публікуюць і іншыя рэсурсы. Калі скончыўся фінансавы крызіс, і ім перасталі карыстацца для абмену валюты, ён такой небясьпекі не нясе для дзяржавы. У лепшыя свае часы, на піке папулярнасьці, яго наведвальнасьць дасягала ста тысяч па Акавіце, гэта вельмі вялікі паказьнік. Зараз, калі абменныя апэрацыі ў абменьніках праводзяцца па рыначным курсе, яго папулярнасьць стала зьмяншацца, але ўсё роўна захоўваецца на заўважным для Беларусі ўзроўні. Паводле іх юрыстаў, там апэрацыі імкнуцца праводзіць у межах заканадаўства, так што нават калі нехта захоча злавіць іх за руку, гэта будзе ня так проста.
Знаткевіч: У чорным сьпісе ёсьць і блог Яўгена Ліпковіча ў «жывым журнале». Паведамляецца, што разам зь ім аказаліся заблякаваныя яшчэ блізу 300 блогаў, IP-адрас якіх быў адзін на ўсіх. Што могуць зрабіць уладальнікі гэтых блогаў, ці ёсьць у іх шанец, напрыклад, атрымаць нейкую кампэнсацыю?
Караленка: Мне больш цікава, адкуль узялася лічба 300 сайтаў, бо ўсе гэтыя блогі ЖЖ знаходзіцца на адным хостынгу, у адной сыстэме, гэта значыць, што тут павінна быць значна большай колькасьць сайтаў на адным ІП-адрасе. Вось я ўзяў на выбар некалькі абсалютна розных блогаў на ЖЖ, не зьвязаных паміж сабой, і ўсе яны выдаюць адзін і той жа ІП-адрас. Так што ня 300, а некалькі тысяч сайтаў маглі трапіць пад такую раздачу. Але калі зрабіць усё акуратна, то не абавязкова будуць заблякаваныя астатнія сайты ў сыстэме ЖЖ.
Знаткевіч: Як бы вы параўналі цяперашнія абмежавальныя меры з тым што існуе ў іншых краінах Эўропы? Напрыклад, Юры Зісер сказаў неяк у інтэрвію Свабодзе: «У Эўропе ў фільтрах стаяць сотні тысяч, мільёны сайтаў, а ў нас 30 зь нечым. У асноўным там фільтруюцца парнаграфічныя сайты, можа быць, 90 адсоткаў, ну і, вядома, экстрэмісцкія. Таму мы ў параўнаньні зь імі проста анёлы».
Караленка: Я ня ведаю пра мільёны сайтаў, але ў Эўропе таксама ёсьць выпадкі, калі выбарачна блякуюць інфармацыю, хаця наколькі гэта масава, сказаць цяжка. У Эўропе звычайна ўсе ўціскі свабоды слова і інфармацыі шырока агалошваюцца, а вядома толькі пра некалькі такіх выпадкаў, і ўсе яны былі даволі гучнымі і праходзілі праз суд, а ня проста нейкая камісія палічыла, што трэба забараніць. Такім прыкладам была забарона доступу да сайту Yahoo ці аўкцыёну e-Bay, гэта было даўно, я магу памыляцца. там выстаўляліся рэчы часоў сусьветнай вайны з нацысцкай сымболікай, якая забароненая ў Францыі, і яны не знайшлі лепшага выйсьця, як забараніць доступ да ўсяго сайту. Гэта рабілася па пастанове суду, і была вельмі рэзанансная справа, якую потым нейкім чынам вырашылі, дамовіўшыся з адміністрацыяй парталу, каб яны гэтыя старонкі проста не паказвалі францускім карыстальнікам.