Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Libereco пачынае акцыю фота-пэтыцыяў у падтрымку Бяляцкага


Праваабарончая арганізацыя Libereco – Partnership for Human Rights асудзіла прысуд беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.

Libereco патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага, "які быў затрыманы і асуджаны выключна з палітычных матываў".

Libereco запускае акцыю фота-пэтыцыяў на старонцы "We all are Ales" у сацыяльнай сетцы Facebook і заклікае ўсіх падтрымаць патрабаваньне вызваліць Алеся Бяляцкага, загрузіўшы ўласнае фота, паведамляе БАЖ.



Ларс Бюнгер, старшыня Libereco, заявіў:

"Дыктатарскі рэжым Лукашэнкі не адступае ад палітыкі рэпрэсіяў у спробах фізычна і псыхалягічна зьнішчыць усіх крытыкаў. У дваццаць першым стагодзьдзі няма месца для рэжыму, які перасьледуе і душыць свой народ. Урадам і парлямэнтарыям у ЭЗ зараз прыйдзецца розным чынам рэагаваць, прыкметна абвастрыць цяперашнія санкцыі супраць апошняй дыктатуры ў Эўропе і больш эфэктыўна дапамагаць рэпрэсаванай беларускай грамадзянскай супольнасьці.

Перш за ўсё трэба разгледзець пытаньне пра падаўжэньне забароны на ўезд усіх дэпутатаў абедзьвюх палат беларускага парлямэнту і міністра замежных спраў Беларусі. Гандлёвыя адносіны паміж ЭЗ і Беларусьсю, якія дапамагаюць падтрымліваць рэжым Лукашэнкі і тым самым – працяглыя парушэньні правоў чалавека, таксама павінны быць перагледжаныя як магчымая сфэра санкцыяў.

Наша салідарнасьць адрасуецца Алесю Бяляцкаму, яго сваякам і сябрам і ўсім іншым палітычным зьняволеным у Беларусі. Мы і надалей будзем прыкладаць намаганьні дзеля іх свабоды, бо яна і наша таксама".

24 лістапада судзьдзя Першамайскага суду Менску Сяргей Бандарэнка пакараў кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага чатырма з паловай гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Праваабаронцы, палітыкі і дыпляматы краінаў Эўразьвязу ды ЗША асудзілі вырак Бяляцкаму. Яны адзначаюць палітычную афарбоўку справы і тое, што віна Бяляцкага не была даказаная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG