Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі міністар нагадвае пра небясьпеку супрацоўніцтва з адміністрацыяй Лукашэнкі


Дэвід Лідынгтан
Дэвід Лідынгтан
З асуджэньнем прысуду Алесю Бяляцкаму выступіў брытанскі міністар у справах Эўропы Дэвід Лідынгтан.

«Сёньня мы назіралі яшчэ адзін выпадак, калі судовая сыстэма Беларусі выкарыстоўваецца для пакараньня тых, хто дамагаецца рэалізацыі і абараняе правы чалавека», – цытуе заяву брытанскага міністра БелаПАН.

Лідынгтан асуджае прысуд, вынесены «выдатнаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму паводле абвінавачаньня ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў».

«Выкарыстаньне ў Беларусі прававых пагадненьняў з суседнімі дзяржавамі для незаконнага атрыманьня інфармацыі, якая і склала аснову судовай справы Бяляцкага, зьяўляецца карысным напамінам аб небясьпеках, якімі пагражае супрацоўніцтва з адміністрацыяй, якая ўсё больш зьневажае законы», – падкрэсьліваецца ў заяве брытанскага міністра.

«У якасьці кіраўніка вядомай праваабарончай арганізацыі «Вясна» і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Бяляцкі бескарысьліва і самааддана працаваў, каб абараняць і дапамагаць палітвязьням і іх сем'ям і садзейнічаць захаваньню правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі. Працэс над Бяляцкім зьяўляецца яшчэ адным доказам перасьледу праваабаронцаў у Беларусі і спробай спыніць дзейнасьць «Вясны», – лічыць Лідынгтан.

Міністар заклікае ўлады Беларусі забясьпечыць поўнае выкананьне правоў і свабод праваабаронцаў у адпаведнасьці зь міжнароднымі дамовамі, ратыфікаванымі ўрадам РБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG